Konzessin f -, -en усту́пка; эк. канцэ́сія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

concession [kənˈseʃn] n.

1. усту́пка;

make a concession рабі́ць усту́пку, уступа́ць

2. : tax concession падатко́вая льго́та

3. канцэ́сія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

concession

[kənˈseʃən]

n.

1) састу́пка f.

make concessions — і́сьці на састу́пкі

2) канцэ́сія f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РАДАШКО́ВІЦКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ імя Ф.​Скарыны, навучальная ўстанова сярэдняга тыпу, гуманітарнага кірунку. Існавала ў мяст. Радашковічы ў 1922—28. Засн. Радашковіцкім таварыствам беларускай шкалы (ТБШ) па ініцыятыве А.Уласава і П.​Крачкоўскага. У пач. 1922 атрымана канцэсія на ўтрыманне гімназіі. Дырэктарамі гімназіі былі Ф.Абрантовіч, А.​Вернікоўскі, Ф.Стацкевіч. Выкладчыкамі ў розны час працавалі Я.Гаўрылік, В.​Гаянкоў, С.​Кароль, А.​Крачкоўскі, М.​Ласковіч, Л.​Ліманоўская, Б.​Тарашкевіч, І.​Цішкевіч і інш. У гімназіі вучылася моладзь з навакольных вёсак і мястэчак. У 1925/26 навуч. г. ў 1—7-м і падрыхтоўчым класах займалася 150 вучняў. Быў інтэрнат для хлопцаў і дзяўчат. Настаўнікі і вучні сумесна з Радашковіцкім ТБШ праводзілі работу па прапагандзе бел. культуры. З ліст. 1923 вучні пастаянна ладзілі тэатр. прадстаўленні, выдавалі рукапісныя часопісы «Да сонца!» і «Гудок». На базе гімназіі ў час летніх канікул у 1926/27 і 1927/28 навуч. г. праводзіліся курсы для настаўнікаў бел. пач. школ. Уздым нац.-вызв. руху ў сярэдзіне 1920-х г. у Зах. Беларусі садзейнічаў радыкалізацыі поглядаў педагогаў і вучняў гімназіі, што стала падставай для закрыцця яе ў вер. 1928 па загадзе Маладзечанскага старасты з прычыны «небяспекі публічнага спакою». Большасць навучэнцаў гімназіі прадоўжылі вучобу за мяжой, у БССР; некат. скончылі вышэйшую школу ў Чэхаславакіі. Пэўны час у гэтай гімназіі вучыўся бел. паэт Максім Танк.

Я.​Ліс.

т. 13, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

koncesja

koncesj|a

ж.

1. канцэсія;

udzielić ~i — даць канцэсію;

wprowadzić ~ę na co — увесці канцэсію нa што;

2. саступка, уступка;

obustronne ~e — двухбаковыя (узаемныя) саступкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)