Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вальс, ‑а, м.
1. Плаўны парны танец трохдольнага размеру. Пары кружацца ў вальсе.
2. Музычны твор трохдольнага размеру. Канцэртны вальс А. Глазунова.
[Фр. valse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pianist[ˈpɪənɪst]n. піяні́ст; піяні́стка;
a famous concert/jazz pianist вядо́мы канцэ́ртны/джа́завы піяні́ст
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
FlügelIIm -s, - (канцэ́ртны) рая́ль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рая́льм. роя́ль;
○ кабіне́тны р. — кабине́тный роя́ль;
канцэ́ртны р. — конце́ртный роя́ль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сезо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адна з чатырох пор года.
Зімовы с.
Не па сезоне апрануцца.
2. Частка года, якая з’яўляецца найбольш прыдатнай для якой-н. работы, адпачынку і пад.
С. адпачынкаў.
Канцэртны с. філармоніі.
На чарніцы яшчэ не с. (не паспелі). Купальны с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАСКО́ЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР КЛАСІ́ЧНАГА БАЛЕ́ТАпад кіраўніцтвам Н.Дз.Касаткінай і У.Ю.Васілёва.Засн. ў 1966 як Харэаграфічны канцэртны ансамбль СССР «Малады балет». Арганізатар і першы маст. кіраўнік І.Майсееў
(да 1970). З 1971 наз.Канцэртны ансамбль СССР «Класічны балет» (кіраўнік Ю.Жданаў),
з 1978 Дзярж.канцэртны ансамбль «Маскоўскі класічны балет», з 1986 Маскоўскі дзярж.т-р балета СССР, з 1992 сучасная назва. З 1977 дырэктар і маст. кіраўнік Васілёў, гал. балетмайстар Касаткіна. У рэпертуары балеты «Хітрыкі Тэрпсіхоры» на муз. І.Штрауса, «Абліччы кахання» на зборную музыку; фрагменты з класічных балетаў «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера, «Наталі, або Швейцарская малочніца» А.Гіравеца і М.Э.Карафы ды Калабрана (абодва 1980), «Чароўны камзол» М.Карэтнікава (1983), «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) П.Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1990), «Жызэль» А.Адана (1991), «Папялушка» С.Пракоф’ева (1993) і інш. У розны час у трупе працавалі: А.Гарбацэвіч, С.Ісаеў, У.Малахаў, І.Мухамедаў, Т.Палій, М.Перкун-Бебезічы, Г.Сцепаненка, В.Цімашова, Г.Шляпіна і інш.
Маскоўскі дзяржаўны тэатр класічнага балета. Сцэна з балета «Чароўны камзол».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
koncertowy
koncertow|y
канцэртны;
sala ~a — канцэртная зала
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«ГУСАРЫ́», «Гусарыкі»,
бел.нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер або . Тэмп павольны. Выканаўцы ходзяць, узяўшыся за рукі і спяваючы песню, ствараюць розныя фігуры: круг, вароты, запляценні і інш. Зафіксаваны ў Магілёўскай вобл. На нар. першааснове ў харэаграфічным ансамблі «Харошкі» створаны арыгінальны канцэртны танец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАВА Людміла Барысаўна (н. 19.3.1937, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. харавы дырыжор. Жонка Ю.М.Яфімава. Нар.арт. Беларусі (2000). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1963). З 1967 працавала ў Мінскім муз. вучылішчы, дзе стварыла канцэртны хор. З 1987 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.акад.хар. капэлы імя Р.Шырмы. Я. працягвае і развівае традыцыі заснавальніка калектыву, ёй уласцівы паглыбленае вывучэнне бел. песеннай спадчыны. Вял. ўвагу аддае стварэнню нац.хар. рэпертуару.