Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАДВО́РНАЕ АБКЛАДА́ННЕ,
сістэма прамога падаткаабкладання ў Рас. дзяржаве ў 17—18 ст., у аснову якой пакладзены двор або асобная сямейная гаспадарка. Уведзена ў 1679 замест пасошнага пасля перапісу насельніцтва 1676—78. П.а. павялічыла кантынгент падаткаплацельшчыкаў за кошт новых катэгорый насельніцтва. У 1724 заменена падушным падаткам. На Беларусі і Украіне П.а. пад назвай падымнае было ўведзена ўрадам Рэчы Паспалітай у 1649, пасля іх далучэння да Расіі таксама заменена падушным падаткам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРЫ́ЖНЫЯ ЛЮ́ДЗІ.
ярыжкі, ярыгі, назва некат. катэгорый насельніцтва Расіі 16—18 ст. Суднавыя Я.л.: чорнарабочыя, грузчыкі, бурлакі, весляры на рачных і марскіх суднах; ямскія Я.л.: паганятыя і грузчыкі на ямскіх падводах; земскія Я.л.: ніжэйшыя служкі ў прыказах. Кантынгент суднавых і ямскіх Я.л. фарміраваўся шляхам найму з халопаў, збеглых і збяднелых сялян і пасадскіх людзей. Земскія Я.л. набіраліся з жыхароў сельскіх валасцей. Разгульнае жыццё многіх Я.л. прычынілася да таго, што ў побыце Я.л. і ярыжкамі сталі называць увогуле п’яніц, шынковую галоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́чнік ’аднагодак’ (Жд. 3; маст., шальч., смарг., Сл. ПЗБ), ’аднагадовае жарабя’ (бяроз., Шатал.). З польск.rocznik ’аднагодак’. ст.-польск.roczeń ’аднагадовая жывёла’, якія з roczny ’гадавы, аднагадовы’ < rok — рок1 (гл.). Мацкевіч (у Сл. ПЗБ, 4, 307) падае яшчэ польск.rocznik ’штогодні кантынгент прызыўнікоў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kontyngent, ~u
м.
1.кантынгент;
kontyngent wojsk ONZ — кантынгент войскаў ААН;
2. дзяржаўная пастаўка;
dostarczenie ~u — выкананне дзяржаўных паставак;
kontyngent bezcłowy — бяспошлінная пастаўка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПАПРА́ЎЧА-ПРАЦО́ЎНЫЯ ЛА́ГЕРЫ (ППЛ) у СССР, дзе адбывалі пакаранне грамадзяне, асуджаныя судамі ці пазасудовымі органамі па абвінавачанні ў контррэвалюц. і агульнакрымін. злачынствах. Ствараліся паводле пастановы СНКСССР ад 7.4.1930, існавалі да канца 1950-х г. Знаходзіліся ў падпарадкаванні рэсп.АДПУ, з 1934 — НКУССССР. З’яўляліся асн. адзінкай сістэмы ГУЛАГа, складалі каля 80% усіх яго лагераў. Зняволеныя ў ППЛ выкарыстоўваліся на буд-ве Беламорска-Балтыйскага канала, Дняпроўскай ГЭС, Магнітагорска, інш. буйных будоўлях. У 1939 у СССР налічвалася 180 ППЛ. Наяўнасць ППЛ на Беларусі дакументальна не пацверджана, але іх кантынгент выкарыстоўваўся ў Аўтадарлагу на буд-ве шашы Мінск—Масква ў 1930-я г. У кастр. 1956—крас. 1957 ППЛ выведзены з падпарадкавання МУС і падначалены Мін-ву юстыцыі СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Kontingéntn -(e)s, -e
1) ча́стка, до́ля
2) склад
3) кантынге́нт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Jg. = Jahrgang
1. год выдання
2.вайск.кантынгент прызыву
3. выпуск (з вучэбнай установы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зае́зд, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. заязджаць — заехаць (у 1, 4 і 5 знач.).
2.‑у. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, гонках. Паўфінальны заезд. У першыя заездзе ўдзельнічала пяць коней. Атрымаць перамогу ў апошнім заездзе.
3.‑у. Разм. Новая змена, кантынгент (у доме адпачынку, санаторыі і пад.). Новы заезд.
4.‑а. Уст. Заезны дом. [Хурс] часта бываў у местачковых заездах, у карчомных стадолах.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЛУ́ЦКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯСлуцкая народная агульная гімназія Хаўрусу настаўнікаў,
сярэдняя навучальная ўстанова ў 1917—20 у г. Слуцк Мінскай вобл. Утворана ў ліп. 1917 па ініцыятыве камісара Слуцкага пав. пры Часовым урадзе Р.К.Астроўскага (першы дырэктар). Утрымлівалася за кошт субсідый Слуцкага пав. земства і платы за навучанне, атрымлівала грашовыя дапамогі ад урада БНР (у 1918), Часовага Бел.нац.к-та ў Мінску (у 1920). У розны час у склад пед. рады ўваходзілі: М.Штэрнаў (дырэктар у 1919—20), П.Я.Жаўрыд, А.Істочнікава, Э.Людвіг, А.Макарава, С.К.Петрашкевіч, П.Сутрыс, М.Травін, М.Ярац і інш.Навуч. праграма гімназіі будавалася на ўзор б.рас. гімназій, дадаткова ўведзены бел. мова (абавязковы прадмет), гісторыя і геаграфія Беларусі (факультатыўныя), якія выкладаліся на бел. мове. Асн.кантынгент навучэнцаў — сял. дзеці з навакольных вёсак. Гімназісты з бедных сем’яў вызваляліся ад платы за навучанне. Пры гімназіі дзейнічала бел. маладзёжная арг-цыя «Папараць-кветка». У верасні 1920 гімназія пераўтворана ў сав. школу 2-й ступені. У гімназіі вучыліся С.Бусел, Л.Рыдлеўскі, М.Каберац, А.Яцэвіч (Змагар) і інш.