кано́э-адзіно́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кано́э-адзіно́чка кано́э-адзіно́чкі
Р. кано́э-адзіно́чкі кано́э-адзіно́чак
Д. кано́э-адзіно́чцы кано́э-адзіно́чкам
В. кано́э-адзіно́чку кано́э-адзіно́чкі
Т. кано́э-адзіно́чкай
кано́э-адзіно́чкаю
кано́э-адзіно́чкамі
М. кано́э-адзіно́чцы кано́э-адзіно́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кано́э-дво́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кано́э-дво́йка кано́э-дво́йкі
Р. кано́э-дво́йкі кано́э-дво́ек
Д. кано́э-дво́йцы кано́э-дво́йкам
В. кано́э-дво́йку кано́э-дво́йкі
Т. кано́э-дво́йкай
кано́э-дво́йкаю
кано́э-дво́йкамі
М. кано́э-дво́йцы кано́э-дво́йках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кано́э-рэга́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кано́э-рэга́та кано́э-рэга́ты
Р. кано́э-рэга́ты кано́э-рэга́т
Д. кано́э-рэга́це кано́э-рэга́там
В. кано́э-рэга́ту кано́э-рэга́ты
Т. кано́э-рэга́тай
кано́э-рэга́таю
кано́э-рэга́тамі
М. кано́э-рэга́це кано́э-рэга́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кано́э-чацвёрка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кано́э-чацвёрка кано́э-чацвёркі
Р. кано́э-чацвёркі кано́э-чацвёрак
Д. кано́э-чацвёрцы кано́э-чацвёркам
В. кано́э-чацвёрку кано́э-чацвёркі
Т. кано́э-чацвёркай
кано́э-чацвёркаю
кано́э-чацвёркамі
М. кано́э-чацвёрцы кано́э-чацвёрках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВЕСЛАВА́ННЕ НА БАЙДА́РКАХ І КАНО́Э,

від вяслярнага спорту, гонкі і вяслярны слалам на байдарках і каноэ. Дыстанцыі гонак у мужчын (выступаюць на байдарках—адзіночках, двойках, чацвёрках, каноэ—адзіночках і двойках) 500, 1000 і 10 000 м, у жанчын (выступаюць толькі на байдарках) 500 м. Як від спорту развіваецца з 2-й пал. 19 ст. пераважна ў еўрап. краінах. З 1946 дзейнічае Міжнар. федэрацыя каноэ (ІКФ). У праграме Алімпійскіх гульняў з 1936 (для жанчын з 1948), чэмпіянаты свету з 1938, Еўропы з 1957. На Беларусі першы чэмпіянат па гонках на байдарках праведзены ў 1951, з 1955 у рэсп. спаборніцтвы ўключаны гонкі на каноэ. Дзейнічае Асацыяцыя каноэ Рэспублікі Беларусь. Бел. весляры з 1952 удзельнічаюць у міжнар. спаборніцтвах. Алімпійскімі чэмпіёнамі станавіліся Л.​Гейштар і С.​Макаранка (1960, каноэ-двойка), М.​Гарбачоў (1972, байдарка-двойка), У.​Раманоўскі (1976, байдарка-двойка), У.​Парфяновіч (1980, байдарка, 3 залатыя медалі), В.​Рэнейскі (1988, каноэ-двойка, 2 залатыя медалі), Дз.​Даўгалёнак і А.​Масейкаў (1992, каноэ-двойка); чэмпіёны свету — Гейштар і Макаранка (1963), Н.​Вакула (1970), Т.​Папова (Шыманская, 1970, 1973), М.​Хахол (1970, 1971, 1973), У.​Сава (1973), Гарбачоў (1974), Л.​Дзеравянка (1974), М.​Астапковіч (1974, 1981, 1983), В.​Вараб’ёў (1975), У.​Тайнікаў (1978), Н.​Дорах (1979), Парфяновіч (1979, 1981—84), Раманоўскі (1981—82), В.​Пусеў (1984, 1989), А.​Мызгін (1989, 1990), Э.​Пліткін (1990), Рэнейскі (1989, 1990—91), Дз.​Банькоўскі (1990).

Г.​К.​Кісялёў.

т. 4, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца грэбляй на каноэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца грэбляй на каноэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАСЕ́ЙКАУ (Аляксандр Анатолевіч) (н. 26.7.1971, г. Магілёў),

бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1994). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на каноэ-двойцы. Чэмпіён свету (1987 сярод юніёраў на каноэ-чацвёрцы; 1989, 1994 на каноэ-двойцы; 1997 на каноэ-чацвёрцы). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997 на каноэ-адзіночцы). Чэмпіён СССР на каноэ-двойцы (1989, 1991), СНГ (1992), сярэбраны прызёр (1990). На каноэ-двойцы выступаў у пары з Дз.Даўгалёнкам. З 1999 спартсмен-інструктар нац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ.

т. 10, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

canoe [kəˈnu:] n. кано́э; чо́вен; байда́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

canoeist [kəˈnu:ɪst] n. вясля́р на кано́э/байда́рцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)