у горнай сістэме Зах. Саянаў, на Пд Сібіры. Выш. да 3129 м (г. Бай-Тайга). Складзена пераважна з метамарфізаваных алеўралітаў, сланцаў, пясчанікаў і кангламератаў. Расчлянёна глыбокімі рачнымі далінамі са стромкімі скалістымі схіламі. На міжрэччах камяністыя стэпы; асобныя гальцовыя вяршыні; на схілах лістоўнічна-кедравыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНКУ́-САРДЫ́К,
найбольш высокі горны масіў ва Усх. Саяне, у Бураціі (Расія). Выш. да 3491 м (найвыш. пункт Саян). Складзены з гранітаў. У рачных далінах да выш. 2000 м трапляюцца лясы, вышэй на схілах — альпійскія лугі, горныя тундры і камяністыя россыпы. Ледавікі (агульная пл. каля 1,3 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКА́ЛЬСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет па паўн.-зах. узбярэжжы воз. Байкал, у Расійскай Федэрацыі. Даўж. 300 км, выш. да 2572 м (г. Чэрскага). Складзены з крышт. сланцаў, кварцытаў, вапнякоў, гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На зах. схілах (да выш. 1400 м) цемнахвойная тайга, на ўсходніх лістоўнічныя лясы, вышэй горныя тундры і камяністыя россыпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРУ́ЦА (Abruzzo),
нацыянальны парк у Італіі, у Абруцкіх Апенінах. Засн. ў 1923. Пл. больш за 29 тыс.га. Выш. да 2247 м над узр. м. Высакагорныя ландшафты, ледавікі, унікальныя геал. аб’екты, альпійская флора і фауна: асакова-злакавыя камяністыя альпійскія лугі, зараснікі рададэндрану; водзяцца воўк, мядзведзь, рысь, серна і інш. млекакормячыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГУ́Н-ТАЙГА́, Мунгун-Тайга,
горны масіў на ПдЗ Рэспублікі Тыва, Расія. Выш. да 3970 м. Складзены з крышт. сланцаў і пясчанікаў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На паўн. схіле горныя тундры і лугі, на паўд. — высакагорныя стэпы і камяністыя тундры. У далінах месцамі лістоўнічныя лясы. Вяршыні пад ледавікамі (агульная пл. каля 44 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́КСА ХРЫБЕ́Т (Brooks Range),
горны хрыбет на Пн Аляскі, у ЗША. Працягласць з З на У каля 1000 км. Пераважаюць выш. 1500—2000 м, найб. — 2816 м (г. Майклсан). Вяршыні ў форме грабянёў, схілы скалістыя. Глыбока расчлянёны далінамі рэк. Складзены з вапнякоў, сланцаў, кварцытаў. Невял. ледавікі. Большую ч. года ўкрыты снегам. Горныя тундры, камяністыя россыпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКА́Т,
мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Звычайна мае выгляд вала з пакатым схілам, звернутым супраць цячэння, і стромкім — па цячэнні. Утвараецца ў выніку нераўнамернага размыву рэчышча водным патокам і адкладам наносаў, узнікнення верхняй і ніжняй касы. Адрозніваюць П. алювіяльныя і камяністыя (шыверы). П. чаргуюцца з плёсамі, часцей трапляюцца каля вусцяў прытокаў. Перашкаджаюць суднаходству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ідыябла́сты
(ад ідыя- + -бласты)
раслінныя клеткі, якія адрозніваюцца па форме, структуры або змесціву ад астатніх клетак той жа тканкі (напр.камяністыя клеткі плода грушы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПА́ТАМСКАЕ НАГО́Р’Е.
У Забайкаллі, у міжрэччы р. Віцім і Чара ў Іркуцкай вобл. Расіі. Сістэма сярэднягорных масіваў выш. 1200—1300 м (найб.выш. да 1924 м), расчлянёных глыбокімі далінамі. Складзены з крышт. сланцаў, вапнякоў і кварцытаў. Шматгадовая мерзлата. Да выш. 1100 м — хваёва-лістоўнічная тайга, з дамешкамі кедру, вышэй — зараснікі кедравага сланіку і хмызняковыя бярозкі. Вышэй за 1200 м — камяністыя тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНІ́ЦЫ (Rubus saxatilis),
кветкавыя расліны сям. ружавых. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, на Беларусі — усюды. Трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы), якія сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае. Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматкасцянка з ярка-чырв. сакаўных кіслых плодзікаў. Харч. і лек. расліны.