Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Militärkommandantm -en, -en вае́нны каменда́нт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
komendant
м.камендант;
komendant garnizonu — начальнік гарнізона
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
канстэ́бль, ‑я, м.
Ніжэйшы паліцэйскі чын у Вялікабрытаніі і ЗША, а таксама камендант крэпасці або палаца ў Англіі.
[Англ. constable.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвальве́р, ‑а, м.
Ручная агнястрэльная наразная зброя з рухомым барабанным магазінам. Раз’юшаны камендант выхапіў рэвальвер, стрэліў два разы.Колас.
[Ад лац. revolver.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кастэля́нка ’кастэлянка’ (БРС). Параўн. рус.кастеля́нша ’тс’. У ст.-бел. мове ўжо было засведчана гэта слова. Гл. Булыка, Запазыч., 144 (каштелянка; вытворнае ад каштелянъ, кашталянъ, кастелянъ ’камендант замка’). Параўн. яшчэ рус. (старое) кастеля́н ’наглядчык замка або грамадскага будынка’. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца італ.caslellano ’камендант, наглядчык замка’ (а гэта з лац.castellānus, утварэнне ад castellum ’замак’). Як і бел.кастэля́нка (каштелянка), але пры дапамозе іншага суфікса, узнікла рус.кастеля́нша (словаўтварэнне яго не бясспрэчнае; параўн. Шанскі, 2, К, 86). Гл. яшчэ Слаўскі, 2, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Адчуць страх, моцна спужацца; напалохацца. Напужацца сабакі. □ Сам камендант напужаўся не менш, чым яго ваякі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камендату́ра
(ням. Kommandantur)
установа, якую ўзначальвае камендант гарнізона, а таксама памяшканне гэтай установы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шнапс, ‑у, м.
Разм. Гарэлка. — Вы [Шмульке] не хапілі сягоння часам добрую шклянку шнапсу? — Што вы, пан камендант! Я ніколі не п’ю гарэлкі.Лынькоў.
[Ням. Schnaps.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЙГАРО́ДАВЫ,
вучоныя і ваенныя дзеячы.
Нічыпар Іванавіч (1810—27.10.1882), матэматык, педагог. Ген.-маёр (1865). Скончыў Першы кадэцкі корпус у Пецярбургу (1828). Вывучаў матэматыку ў В.Я.Бунякоўскага, паслядоўнік М.В.Астраградскага. У 1836—65 на пед. рабоце ў Полацкім кадэцкім корпусе. Прытрымліваўся пед. прынцыпаў І.Г.Песталоці, быў праціўнікам цялесных пакаранняў.
Міхаіл Нічыпаравіч (1853, г. Полацк Віцебскай вобл. — пасля 1916), ген. ад інфантэрыі (1914). Сын Нічыпара Іванавіча. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1873), Акадэмію Генштаба (1880). Служыў на камандных і штабных пасадах. У 1901—05 губернатар Нюландскі (Фінляндыя) і Іркуцкі. Са жн. 1913 камендант Гродзенскай крэпасці. Аўтар дапаможнікаў для палявых тактычных заняткаў.
Нестар Нічыпаравіч (26.11.1840, г. Полацк Віцебскай вобл. — пасля 1910), ген.-лейт. (1906). Сын Нічыпара Іванавіча. Чл. Рускага тэхн.т-ва. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1856), Міхайлаўскія артыл. вучылішча (1858) і акадэмію (1865). Служыў у артыл. войсках, на Охценскім парахавым з-дзе ў Пецярбургу. У 1876—78 пад яго кіраўніцтвам праведзена рэарганізацыя і пераабсталяванне парахавых з-даў Расіі. Камандаваў артылерыяй Севастопальскай і Свеаборгскай крэпасцей. З 1900 камендант Выбаргскай крэпасці. З 1906 у адстаўцы. Друкаваўся ў «Артиллерийском журнале».