кало́нія, ‑і, ж.

1. Краіна, якая гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца імперыялістычнай дзяржавай. Калоніі еўрапейскіх дзяржаў. □ Гітлераўскія драпежнікі ставілі за мэту ліквідаваць савецкі грамадскі і дзяржаўны лад, заняволіць і фізічна знішчыць насельніцтва, ператварыць нашу рэспубліку ў калонію германскіх капіталістаў і памешчыкаў. Залескі.

2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці. Грэчаскія калоніі на чарнаморскім ўзбярэжжы. Нямецкія калоніі ў Расіі. // Згуртаванне землякоў у чужой краіне, у чужым горадзе. Руская калонія ў Капстанцінопалі.

3. Месца жыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай — лячэбнай, выхаваўчай, працоўнай. Дзіцячая выхаваўчая калонія.

4. Сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным. Калонія водарасцей. Калонія каралаў. Калоніі мікробаў.

[Ад лац. colonia — пасяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Himerziehung f - выхава́нне ў працо́ўнай [дзіця́чай] кало́ніі [устано́ве]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

калані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Жыхар калоніі (у 2, 3 знач.). Некалі ў Маскве жыў нашчадак даўніх немцаў-каланістаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франкамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае французскую мову ў якасці дзяржаўнай мовы (звычайна пра краіны Афрыкі — былыя французскія і бельгійскія калоніі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамініён, ‑а, м.

Тэрмін, якім да 1947 абазначаліся былыя калоніі Брытанскай імперыі, што атрымалі права на самакіраванне (заменены тэрмінам «член Садружнасці»).

[Англ. dominion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланія́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да калоніі (у 1 знач.). Каланіяльныя народы. Каланіяльная экспансія. // Які з’яўляецца калоніяй. Каланіяльныя краіны. Каланіяльныя землі. // Звязаны з уладаннем калоніямі. Каланіяльная палітыка. Каланіяльная сістэма імперыялізму. Каланіяльны характар эканомікі. Каланіяльны прыгнёт. // Які мае калоніі. Каланіяльная дзяржава.

2. Які жыве калоніямі (у 4 знач.). Каланіяльныя паліпы. Каланіяльныя водарасці.

•••

Каланіяльныя войны гл. вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланіялі́зм, ‑у, м.

Палітыка поўнага эканамічнага, палітычнага і духоўнага заняволення імперыялістычнымі дзяржавамі эканамічна слабаразвітых краін і ператварэння іх у калоніі. Барацьба з каланіялізмам. Змагацца за поўнае знішчэнне каланіялізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўкалоніі. Паўкаланіяльная залежнасць. // Які па свайму становішчу набліжаецца да калоніі, залежыць у эканамічных і палітычных адносінах ад імперыялістычных краін. Паўкаланіяльныя краіны. Паўкаланіяльная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРУГАРАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Peritricha),

падклас прасцейшых класа інфузорый. Жывуць у прэснай і марской вадзе. Найб. тыповыя прадстаўнікі — сувойкі, зоатамніі (Zootamnium).

Сядзячыя, прымацаваныя да субстрату формы. Большасць каланіяльныя (да некалькіх тысяч). Калоніі 2 тыпаў: са скарачальным і нескарачальным сцяблом. Асн. сцябло калоніі і яго першыя разгалінаванні агульныя для калоніі. Ротавы дыск акружаны радамі раснічак. Кормяцца бактэрыямі, некаторыя — паразіты рыб і земнаводных. Размнажэнне палавое (кан’югацыя) і бясполае (дзяленне).

Э.​Р.​Самусенка.

т. 8, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каланіза́тар, ‑а, м.

1. Той, хто вядзе палітыку каланізацыі (у 1 знач.), прыгнятае і эксплуатуе працоўныя масы калоніі (у 1 знач.). Імперыялісты-каланізатары.

2. Той, хто засяляе свабодныя землі; пасяленец, каланіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)