Тэ́мбель ‘тоўсты свердзел’ (У. Калеснік). Гл. тэбель; відавочна, з другаснай назалізацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
теле́жник стальма́х, -ха́м., калясні́к, род. калесніка́м., кале́снік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
коле́сникиколёсник калясні́к, род. калесніка́м.; кале́снік, -ка м., стальма́х, -ха́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нападме́ці ’хутка, імгненна?’: Праляцеў, як нападмеці — яму здалося, што ногі не кранаюць падлогі (Калеснік, Пасланец Праметэя. Мн., 1984, 64). Са спалучэння на і *по́дмець, відаць, да падмёціць ’заўважыць’, зыходнае значэнне ’ледзь заўважна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стальмах, калеснік; карэтнік (уст.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
па́мятлівасць, ‑і, ж.
Здольнасць добра помніць, запамінаць. Я не раз здзіўляўся яго [Янкі Брыля] учэпістай памятлівасці.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барвяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і барвісты. Барвяністых прысад паясы Паплылі ўдалячынь — пад нябёсы.І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЁК (Міхась) (сапр.Касцевіч Міхаіл Восіпавіч; 14.11.1905, в. Баброўня Гродзенскага р-на — 3.9.1960),
бел.паэт. З 1926 друкаваў вершы ў зах.-бел. выданнях. Быў літ. супрацоўнікам час. «Маланка», арганізоўваў гурткі ТБШ. У 1939 мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у ням. палон, адкуль у жн. 1941 уцёк на радзіму. Быў сакратаром Скідзельскага падп. антыфаш. к-та, выступаў у партыз. друку. Выдаў у Вільні зб. лірыкі «Шум баравы» (1929, канфіскаваны польск. ўладамі), «З сялянскіх ніў» (1937). У рамант. вобразах-сімвалах паэтызаваў вызв. барацьбу. У сатыр. вершах выкрываў сац. і нац. ўціск. Пасляваен. творы прасякнуты матывамі радасці мірнай працы.
Тв.:
Выбр. творы. Мн., 1955;
Зоры над Нёманам. Мн., 1963;
Вершы. Мн., 1973.
Літ.:
Калеснік У. Міхась Васілёк // Калеснік У. Час і песні. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́СІМ (Мікола) (Мікалай Арцёмавіч; 19.11.1908, в. Шані Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 19.7.1957),
бел.паэт. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). За рэв. дзейнасць у 1920—30-я г. ўлады Польшчы неаднойчы арыштоўвалі яго, знявольвалі ў турму. Працаваў у брэсцкай абл.газ. «Sapa» (1948—57). З 1926 змяшчаў свае творы ў зах.-бел. прэсе. Першы зб. «Ад шчырага сэрца» (1947). У вершах выяўляў сац. канфлікты ў зах.-бел. вёсцы, паказваў цяжкае жыццё сялянства. Карыстаўся прыёмамі гратэску, пародыі. У вершах ваен. і пасляваен. часу пісаў пра веліч і цяжар нар. вайны ў варожым тыле, радасць мірнай працы.