Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Абкатка (кавальская аперацыя) 1/24
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСКА-ШТАМПО́ВАЧНЫ АЎТАМА́Т,
кавальская машына з крывашыпна-паўзунковым механізмам, на якой штампоўкай атрымліваюць вырабы з дроту, пруткоў, стужак, паласавога металу і інш. Да іх адносяцца халодна-, гарачавысадачныя і абрубныя прэсы, профіле- і рэзьбанакатныя, лісташтамповачныя, дрота-цвіковыя, спружынанавіўныя, ланцугавязальныя, гібачныя і інш. аўтаматы. Выкарыстоўваюцца звычайна ў масавай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да прыцягнуць.
2. Выклікаць прыхільнасць, сімпатыі; вабіць. Было ў гэтай усмешцы нешта чыстае, сціплае і такое чалавечае, што заўсёды прыцягвала да.. [Бохана] людзей.Лынькоў.Кавальская справа ўсё больш і больш прыцягвала.. [Васіля].Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАСКА́ТКАў металаапрацоўцы,
1) кавальская аперацыя для павелічэння вонкавага і ўнутр. дыяметраў кольцападобнай загатоўкі (цыліндра з адтулінай) пры павелічэнні яе даўжыні за кошт памяншэння таўшчыні сценкі. Выконваецца прэсавай ці молатавай коўкай на апраўцы.
2) Кавальскі інструмент, які перадае ціск ад верхняга байка молата (рабочай часткі прэса) на загатоўку, каб паменшыць яе таўшчыню або стварыць паглыбленні.
3) Аперацыя ў трубапракатнай вытв-сці, што ажыццяўляецца на станах вінтавой пракаткі з мэтай павелічэння дыяметра трубы, выраўноўвання і памяншэння таўшчыні сценкі, а таксама павелічэння даўжыні таўстасценных гільзаў на станах-падаўжальніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́САДКАў металаапрацоўцы,
кавальская апрацоўка загатоўкі частковай яе асадкай з мэтай стварэння мясц. патаўшчэнняў за кошт памяншэння даўжыні. Бывае гарачая і халодная.
Гарачая высадка пры серыйнай вытв-сці робіцца на гарызантальна-ковачных і электравысадачных машынах (гл.Ковачная машына), пры дробнасерыйнай вытв-сці — на ковачных молатах або прэсах у кольцах ці штампах. Гарачай высадкай вырабляюць пакоўкі шасцерняў, клапанаў, фланцаў, валікаў і г.д.Халодная высадка на халодна-высадачных аўтаматах, вертыкальных крывашыпных і фрыкцыйных прэсах выкарыстоўваецца для вырабу балтоў, заклёпак, шруб, цвікоў, гаек і інш. вырабаў з дакладнымі памерамі і добрай якасцю паверхні.
Халодная высадка заклёпкі: пачатак (1) і канец (2) аперацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЯ́ЖКАў металаапрацоўцы,
1) шматлязовы металарэзны інструмент, якім на працяжных станках апрацоўваюць унутраныя і вонкавыя паверхні загатовак. Уяўляе сабой стрыжань з зубамі, памеры якіх паслядоўна павялічваюцца, а форма зменьваецца ад зыходнай (напр., круглай) да зададзенай (напр., квадратнай).
2) Кавальская аперацыя, што выкарыстоўваецца пры апрацоўцы металу ціскам з мэтай памяншэння таўшчыні сценкі і павелічэння даўжыні загатоўкі, якая мае форму стакана, звычайна атрыманай ў выніку нескразной прашыўкі. Робяць на працяжных гідраўлічных прэсах.
3) Тое, што выцяжка.
В.І.Шагун.
Працяжкі: а — для ўнутранага працягвання; б — для вонкавага працягвання; 1 — хваставік; 2 і 5 — пярэдняя і задняя накіравальныя часткі; 3 — рэжучая частка; 4 — калібравальныя зубы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ЦЯЖКА,
1) кавальская аперацыя, накіраваная на павелічэнне даўжыні загатоўкі пры адпаведным памяншэнні яе папярочнага сячэння. Ажыццяўляецца на молатах і прэсах паслядоўным абцісканнем з паваротам загатоўкі на 90°.
2) Аперацыя халоднай ліставой штампоўкі, у выніку якой з плоскай загатоўкі атрымліваюць танкасценныя пустыя вырабы (дэталі машын, карпусы прылад, каструлі, бітоны і інш.). Робіцца ў выцяжных штампах пуансонам і матрыцай. Глыбокія вырабы атрымліваюць пры паўторных выцяжках з прамежкавым адпалам (для аднаўлення пластычнасці металу). Прынцып выцяжкі выкарыстоўваецца таксама ў пракатцы металу і ў валачэнні.
3) Паказчык дэфармацыі, роўны адносінам даўжынь загатоўкі пасля і да пластычнага дэфармавання.
4) У хіміі, харчовай і парфумернай прам-сці выцяжка — прадукт выбіральнага выцягвання аднаго або некалькіх кампанентаў з сумесі або пэўнай сыравіны ў растваральнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́ран, ‑рна, м.
1.Кавальская печ для награвання металу, забяспечаная мяхамі і паддувалам. У кузні было горача. Ярка палала вуголле. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры.Курто.// Спецыяльная печ для абпальвання керамічных вырабаў.
2.перан.; чаго. Цяжкасці, выпрабаванне якія загартоўваюць, робяць стойкім каго‑, што‑н. Паэзія М. Танка.. вытрымала суровыя выпрабаванні, прайшла сапраўдную загартоўку ў горне жыцця.Шкраба.
3. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pani
ж.
1. спадарыня; пані;
pani Kowalska — спадарыня Кавальская;
2. вы;
czy to pani płaszcz? — гэта ваш плашч?;
3. жанчына; дама; спадарыня;
4. гаспадыня;
pani domu — гаспадыня [дому]
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)