душ, -а і -у, м.

1. -а. Прыстасаванне для аблівання цела струменьчыкамі вады.

Мыцца пад душам.

2. -у. Сама працэдура аблівання такой прыладай.

Прыняць д.

|| прым. душавы́, -а́я, -о́е.

Д. павільён.

Душавая кабіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лётчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лётчыка, прызначаны для яго. Лётчыцкая кабіна. Лётчыцкі шлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cockpit [ˈkɒkpɪt] n. кабі́на (пілота або гоншчыка)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

polling booth [ˈpəʊlɪŋˌbu:ð] n. кабі́на для галасава́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

voting booth [ˈvəʊtɪŋˌbu:θ] n. кабі́на для галасава́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

booth [bu:ð] n.

1. бу́дка; кабі́на; кіёск

2. тэлефо́нная бу́дка

3. кабі́на для галасава́ння

4. асо́бная кабі́нка ў рэстара́не

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

polling booth

кабі́на для галасава́ньня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

call box [ˈkɔ:lbɒks] n. тэлефо́н-аўтама́т; AmE тэлефо́нная кабі́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абпраме́ньванне Bestrhlung f -, -en;

кабі́на для абпраме́ньвання Lchtkasten m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАНДО́ЛА (італьян. gondola),

1) аднавёславая пласкадонная лодка з узнятымі фігурнымі носам і кармой. Пашырана (з 11 ст.) у Венецыі. Даўж. каля 10 м, шыр. 1,3 м. Звычайна мае каюту або навес для пасажыраў.

2) Кабіна аэрастата для размяшчэння людзей, сілавых установак, абсталявання і баласту. Гандола стратастата — герметычная кабіна, дырыжабля — убудаванае або падвеснае на стропах памяшканне.

3) Канструкцыя абцякальнай формы некат. тыпаў суднаў, вынесеная за межы корпуса і прызначаная для размяшчэння гідралакацыйнай апаратуры, механізмаў вінтарулявой калонкі, грабных рухавікоў.

4) Элемент канструкцыі самалёта або верталёта, які мае абцякальную форму і прызначаны для размяшчэння рухавіка, шасі і інш. 5) Самаразгрузны чыгуначны паўвагон з плоскай гарыз. падлогай, у якой зроблены люкі.

т. 5, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)