Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РАКШАПАДО́БНЫЯ (Coraciiformes),
атрад птушак. 10 сям., 49 родаў, 194 віды (існуюць інш. класіфікацыі). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у разрэджаных лясах, некат. — у саваннах, стэпах, пустынях. Актыўныя днём. Гняздуюцца ў дуплах, расколінах скал, норах; некат. віды ўтвараюць калоніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны (занесены ў Чырв. кнігу), сіваграк, удод, шчурка залацістая.
Даўж. да 165 см, маса да 4 кг. Апярэнне шчыльнае, яркаафарбаванае, з метал. адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2—6) яец.
А.М.Петрыкаў.
Ракшападобныя: 1 — шчурка залацістая; 2 — шыракарот усходні; 3 — воран паўночны рагаты; 4 — насарог вялікі індыйскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zimorodek
м.заал.зімародак (Alcedo ispida L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АЛКАНО́СТ, алканос,
у рускіх і візантыйскіх сярэдневяковых легендах казачная птушка з тварам чалавека. Вобраз Алканоста паходзіць ад стараж.-грэч. міфа пра Алкіёну, жонку фесалійскага цара Кеіка, якая была ператворана багамі ў птушку алкіён (зімародак). Алканост нясе яйкі на беразе мора, апускае іх у мора і робіць яго спакойным на 6 дзён. Той, хто пачуе дзівосныя спевы Алканоста, забывае пра ўсё на свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭНАТО́ПНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад стэна... + грэч. topos месца),
арганізмы, якія жывуць у месцах са спецыфічнымі, вельмі абмежаванымі ўмовамі асяроддзя. Найб. моцна пакутуюць ад знішчэння іх месцаў пражывання, часцей выміраюць. На Беларусі да С.а. належаць расліны сфагнавых балот (багун балотны, расіцы, журавіны) і пясчаных глеб (скочкі, расходнік едкі, асака пясчаная), з жывёл — палятуха звычайная, рабчык і крыжадзюбы (насельнікі хвойных лясоў), берагавая ластаўка і зімародак (жывуць на стромкіх берагах) і інш. Проціпастаўляюць эўрытопным арганізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. і Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1960 у цэнтр.ч.Бел. Палесся паміж р. Случ і Лань. Пл. 42 тыс.га. Нізінныя, пераходныя і вярховыя балоты ў спалучэнні з сухадольнымі, верасовымі, чарнічнымі і імшыстымі хвойнікамі. На нізінных балотах чорнаальховыя і пушыстабярозавыя лясы. Невял. колькасць дуброў з прымессю ясеню і грабу. Водзяцца лось, казуля, дзік, ліс, янотападобны сабака, заяц-русак; баравая дзічына, вадаплаўныя і балотныя птушкі. Рэакліматызаваны рачны бабёр, рассялілася андатра. Шмат жывёл, занесеных у Чырв. кнігу Беларусі (чарапаха балотная, зімародак звычайны, пугач, бугай вялікі, бусел чорны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСА́ДЫ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім р-не. Створаны ў 1999 з мэтай захавання рэкрэацыйна- і пейзажна каштоўнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 1079 га. Рэльеф узгорысты. Лясны масіў з мноствам крыніц, ручаёў, «вісячых балотцаў» у месцах выкліньвання грунтавых вод. Пашыраны яловыя і хваёвыя (па 34%), бярозавыя (20%), асінавыя (7%) сярэдне- і высокаўзроставыя лясы з дамешкамі дуба, клёна, ліпы. Мноства лек., харч., кветкава-дэкар. і інш. раслін, з якіх баранец звычайны, белакапытнік гібрыдны, званочак шыракалісты, купальнік горны, пярэсна еўрапейская, смярдзюх звычайны, спарасіс кучаравы і інш. занесены ў Чырв. кнігу. У фауне 17 відаў млекакормячых, 82 віды птушак, у т. л. бусел чорны, дзяцел зялёны, зімародак і пустальга звычайныя занесены ў Чырв. кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Юрый Якаўлевіч (26.6.1922, С.-Пецярбург — 29.12.1995),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1952). Друкаваўся з 1947. У зб-ках аповесцей і апавяд. для дзяцей «Вершнік, які скача над горадам» (1962), «Рэліквія» (1972), «Багун» (1975), «У чалавека павінен быць сабака» (1977), «Вараб’ёў шыбы не выбіваў» (1979), «Аўтапартрэт» (1984), «Хлопчык з канькамі» (1987) і інш. пошук праўды і змаганне за яе, маральны выбар у складаных умовах. Шэраг твораў на тэму Вял.Айч. вайны сюжэтна звязаны з Беларуссю: аповесць «Зімародак» (1971; аднайм. фільм паст. на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1972), апавяд. «Звон», «Сябар капітана Гастэлы», «Няскончаны бой» і інш. Пісаў п’есы, вершы. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Неприкосновенный запас: Избр. М., 1983.
Літ.:
Фомичева Л. Юрий Яковлев: Очерк творчества. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БРСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 2003 для захавання ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый. Пл. 4070 га. Ландшафты нізінныя алювіяльна-тэрасаваныя. Глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя. Расліннасць пераважна лясная: чорнаальховыя лясы (50,8%), хваёвыя (29%), ёсць дубровы, ясеннікі, грабнякі. Шмат спелых і перастойных лясоў (32%), узрост асобных дрэў да 200 гадоў. У флоры 507 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т. л. рэдкія віды: купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, зубніца клубняносная, дзераза-баранец, фіялка багнавая і інш. У фауне млекакормячых 43 віды, птушак — 130, рыб — 32, рэптылій — 5, амфібій — 8; у Чырв. кнігу занесены 13 відаў: малая паганка, чорны бусел, вялікі бугай, вялікі і малы падворлікі, каршачок, журавель шэры, зімародак звычайны, соня арэшнікавая і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сіняво́д — нейкая расліна з паралельнымі назвамі конікі, чаравічкі (віл., Стан.). Параўн. укр.синьово́д ‘рагулькі, Delphinium L.’, якое па колеры і форме кветкі збліжаецца з синьово́д ‘птушка зімародак, Alcedo atthis L.’, што да си́ній і вода́ (ЕСУМ, 5, 239). Несумненная сувязь з сіні (гл.), спецыфічная форма кветак адлюстравана ў іншых назвах, што могуць нагадваць галаву воднай птушкі.