цвёрдая тканка зуба, што складае яго асн. масу. У Д. зубоў дарослага чалавека 72% мінер. солей, 28% арган. рэчываў. Каронкавая ч. Д. пакрыта эмаллю, каранёвая — цэментам. Д. пранізаны тонкімі канальцамі, праз якія праходзяць цытаплазматычныя адросткі адантабластаў, дыяметр канальцаў 1—3 мкм, колькасць іх 30—75 тыс. y 1 мм³. Утварэнне Д. працягваецца і пасля поўнага фарміравання зуба. Пасля прарэзвання зуба ўтвараецца Д. другасны, або замяшчальны, адклады якога павялічваюцца пры павышаным сціранні эмалі, развіцці карыесу зубоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэнці́н, ‑у, м.
Моцнае косцепадобнае рэчыва, якое складае асноўную масу зуба.
[Ад лац. dens, dentis — зуб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БОРМАШЫ́НА,
медыцынскі апарат, які надае вярчальны рух бору, прызначанаму для прэпаравання цвёрдых тканак зуба. У нажных бормашынах скорасць вярчэння бора 800—1500, у электрычных — да 30 000 аб/мін. Шырока выкарыстоўваецца турбінная бормашына са скорасцю да 300 000 аб/мін, пры якой значна скарачаецца час апрацоўкі зуба і змяншаюцца болевыя адчуванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бязбо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не выклікае болю, фізічных пакут. Бязбольнае выдаленне зуба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэпана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).
Хірургічная аперацыя, звязаная з ускрыццём коснай поласці з мэтай пранікнення да ачага хваробы.
Т. чэрапа.
Т. зуба.
|| прым.трэпанацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шчарбі́наж.
1. (пустота вместо зуба) щерби́на;
2. зазу́брина, щерби́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Záhnkronef -, -n каро́нка зу́ба
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КА́РЫЕС ЗУБО́Ў (ад лац. caries гніенне),
хвароба зубоў з разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем у ім поласцей. У аснове К.з. — парушэнне харчавання зуба і нястача ў арганізме некат. бялкоў, вітамінаў і солей (пераважна фтору), празмернае ўжыванне салодкага, дрэнная гігіена поласці рота. Праяўляецца плямай (шурпатая, балючая) на эмалі ад белага да цёмна-карычневага колеру. Бывае К.з. паверхневы, сярэдні і глыбокі. Для паверхневага характэрны значная пігментацыя і шурпатасць эмалі, балючасць ад тэмпературных, хім. і мех. раздражняльнікаў. Пры сярэднім адбываецца поўнае разбурэнне эмалі і частковае дэнціну; сценкі карыёзнай поласці пігментаваныя, больш цёмныя, балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні ў вобласці дна. Глыбокі карыес ахоплівае большую ч.зуба; паміж пульпай і карыёзнай поласцю вельмі вязкі слой дэнціну; балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні рога пульпы. Лячэнне: тэрапеўтычнае, выдаленне пашкоджаных тканак, пламбаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Невялікае паглыбленне; ямка. Лункі для пасадкі расады. □ Асфальт вуліцы быў сухі і шэры ў цьмяным святле ліхтароў, пабялелі толькі лункі каля ліп і каштанаў.Шамякін.//Спец. Паглыбленне ў сківіцы, дзе знаходзіцца корань зуба. Лунка зуба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпланта́цыя, ‑і, ж.
Спец. Аперацыя па вяртанню страчанага органа або тканкі арганізма. Рэплантацыя зуба. Рэплантацыя адарванай канечнасці.
[Ад лац. прыстаўкі рэ- і plantare — перасаджваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)