Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абітурые́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Вучань, які канчае сярэднюю школу, а таксама выпускнік, які наступае ў ВНУ. Дарогаю да інтэрната, у якім размяшчаліся абітурыенты, паміж Галяй і Косцікам ішла мірная, лагодная гаворка.Сабаленка.Зрэшты, хто мы такія? І не вучні ўжо і не студэнты яшчэ — абітурыенты.Асіпенка.
[Ад лац. abituriens, abiturientis— гатовы пайсці, пакінуць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́дзеньскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да студзеня 1, уласцівы яму. Студзеньскі мароз. □ Да першай сустрэчы з Людай Толя многае перажыў... Зрэшты, не падыходзяць гэтыя словы, мала іх, каб перадаць тое, што адбылося ў Толевай душы дзесяць гадоў таму назад, студзеньскай ноччу ў сорак трэцім.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ражґе́рыць ’расставіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, прыставачнае ўтварэнне ад літ.žergti ’расстаўляць, растапырваць’, параўн. разжыге́рыцца ’расставіць ногі’ (ковен., Карскі); зрэшты, апошняе можа быць “звонкім” варыянтам да расшчакерыць ’тс’ (глыб., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касаві́ца ’час касьбы’, ’касьба’ укр.косовиця, рус.косовица, польск.kosowica ’касьба’. Цікавы абмежаваны арэал распаўсюджання гэтага слова. Застаецца не зусім зразумелай семантычная неабходнасць складанага суфікса ‑ov‑ica (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 152, без тлумачэнняў). Зрэшты таксама і ў назвах ’касся’ (параўн. папярэднія словы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непрыго́жы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае гармоніі ў сваіх абрысах, афарбоўцы; пазбаўлены прыгажосці. Непрыгожы дом. Непрыгожая тканіна.// Непрыемны па свайму гучанню (пра голас, музыку, гукі і пад.). Непрыгожы голас.
2. Які мае непрывабную знешнасць (пра чалавека). Зрэшты, фройляйн была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару.Брыль.І назваць.. [Эльзу] непрыгожай нельга. Толькі прыгажосць яе непрывабная, чужая.Чарнышэвіч.
3. Заганны, несумленны, нядобры. Непрыгожы ўчынак. Непрыгожая гісторыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус.кур.пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел.прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
штурмавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да штурму (у 1 знач.), з’яўляецца штурмам. Вораг не вытрымаў штурмавой атакі.«Маладосць».Старэйшыя браты ўжо ад’язджалі На Днепрабуд, Магнітку і Кузбас. Лісты іх пра паходы штурмавыя Спакойна не давалі нам заснуць.Панчанка.// Звязаны з падрыхтоўкай і правядзеннем штурму, прызначаны для штурму; які складаецца з штурмавікоў (у 2 знач.). Былі такія хвіліны, што Мікіта Бранавец сам ішоў уперадзе штурмавых груп.Кулакоўскі.Зрэшты, і мы называемся грозна — першы разлік штурмавога кулямётнага ўзвода.Брыль.// Прызначаны для штурму з паветра. Штурмавая авіяцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нале́ ’ага, так, але’ (шчуч., З нар. сл.), ноле ’тс’ (кап., Нар. словатв., карэл., Нар. лекс., Жд. 1), нуле ’тс’ (Нар. лекс.). З ну ’так’ і але ’ага, так’, параўн. польск.дыял.riale ’акрамя таго, зрэшты’ (< по ale), чэш.дыял.nale ’ну і’ (< no ale), гл. Махэк₂, 400; ESSJ SG, 2, 437; іншага паходжання ст.-бел.ноли ’але толькі’ (XVI ст.), гл. Карскі 2-3, 83; ESSJ SG, 2, 503–504 (з пъ li).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
убо́ства, ‑а, н.
1. Уласцівасць і стан убогага. Убоства жыцця. Убоства душы. Разумовае ўбоства. □ З агідай бічаваў паэт духоўнае ўбоства ў вершах «Званковы валет».Лойка.Дзяцінства і юнацтва Змітрака Бядулі прайшлі ў вясковай глушы, і на яго светапоглядзе, на яго духоўным развіцці як чалавека і паэта адчуваўся ўплыў як перадавых тэндэнцый часу, так і ўбоства правінцыяльнай рэчаіснасці.Каваленка.
2. Крайняя беднасць, галеча, жабрацтва. Давесці да ўбоства.// Непрыглядны выгляд; непрыгожасць. Зрэшты,.. [дзяўчына] была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару, і какецтва яе, нягледзячы на вопыт і тэхніку, толькі падкрэслівала ўбоства.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)