пасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да пасунуць (у 1, 2 знач.).

2. Соваць туды-сюды. Тады Рыбак пачаў злёгку пасоўваць авечку на плячах: пакуль адно несла, другое адпачывала — так было зручней. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́щиватьсяII несов., разг.

1. (располагаться, размещаться) умо́шчвацца;

ума́щиваться поудо́бнее умо́шчвацца зручне́й; см. умости́ться;

2. страд. умо́шчвацца; выбруко́ўвацца; см. ума́щиватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.

Надзець, нацягнуць на сябе што‑н.; адзецца. Падумаўшы крыху, дзед махнуў рукою: — Абыдзецца! Раздзецца і падзецца можна седзячы: яшчэ зручней. Чарнышэвіч. // Нацягнуцца на які‑н. прадмет (пра чахол, футляр і пад.). Навалачка добра падзелася на падушку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́шлей ’хутчэй; лепш; прыдатней; больш дарэчы, прыстойна’ (Нас.; Касп., Бяльк.), прышлі ’лепш, зручней’ (Юрч. Фраз., 1). Рус. смал. пришло ’прыстойна, як след; да твару’, пришлее, пришлей ’лепш, прыдатней’. Вышэйшая ступень ад прышлы (гл.). Семантычна можна параўнаць з падыходзіць, падыходзячы, больш падыходзячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

at one’s leisure

пры наго́дзе; калі́ ёсьць час, калі́ зру́чна

Do it at your leisure — Зрабе́це гэ́та, калі́ вам зручне́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прымасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

Разм. Размясціць дзе‑н., пакласці, паставіць каля чаго‑н., да чаго‑н. (звычайна з цяжкасцю, у нязручным месцы). Падняўшы верхнюю лаўку, .. [жанчына] паклала на яе чамадан, потым узяла рэчы .. і прымасціла іх у кутку на ніжняй лаўцы. Ракітны. [Ластаўка] трымала ў дзюбцы саломінку і ніяк не здагадвалася, куды зручней яе прымасціць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́фель

(гал. gaffel)

1) драўляны брус, прымацаваны адным канцом да верхняй часткі мачты, а другім падвешаны пад вуглом да яе, каб было зручней мацаваць косы парус;

2) частка ствала ясеня або клёна, з якой вырабляюць фанеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ускаці́ць, ускачу, ускоціш, ускоціць; зак., каго-што.

Коцячы, падняць, закаціць куды‑н. А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць! Паўлаў. — Але ж дзе я паспею? — пачала апраўдвацца разгубленая Галкоўская. — Вунь хлопец ляпае сякерай. — Усміхнулася. — Ужо на тосты вянок ускацілі па бервяну. Чыгрынаў. // З цяжкасцю ўсцягнуць, палажыць на што‑н. Надзя ўскаціла Слесарэнку на сані, паклала зручней, накрыла посцілкай, закідала сенам аўтамат. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́скавы, ла́скывый, ла́скавенечкій ’ветлівы, далікатны ў абыходжанні’, ’мяккі, лагодны’, ’літасцівы, дабрадушны’, ’поўны ласкі, пяшчотны’ (Нас., Шат., Бяльк.; мсцісл., Нар. словатв., ТСБМ), ласка́вы ’пяшчотны’, ’дабрадушны, ветлы чалавек’, ’рахманы’, ’ліслівы’ (Сл. паўн.-зах., Мал., КЭС, лаг.), ласка́вы хлеб ’дарэмнае ўтрыманне да смерці’ (КЭС, лаг.). Націск на пачатковым складзе пад уплывам рус. мовы (ла́сковый), якое, паводле Сабалеўскага (Лекции, 81), мае ‑о‑ гістарычна няправільнае: ёсць ст.-рус. ласкавъ (XIII ст.). Тое ж у Фасмера, 2, 462. Прасл. laskavъ ’той, хто праяўляе любоў’ > ’які лашчыцца, ліслівы’ (Слаўскі, 5, 25). Да ласка (гл.). Сюды ж ласкаве́йзручней’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

манеўрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.). Манеўраваць у гэтым лесе не было як, і Андрэю прыйшлося адыходзіць проста да Дняпра па .. прырэчнай нізіне. Няхай. На станцыі манеўруе паравоз, перацягвае вагоны. Шамякін.

2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду. Шафёр пачаў манеўраваць, каб зручней пад’ехаць да месца. Хадкевіч. Людзей было столькі, што, каб прайсці, неяк трэба было абходзіць, манеўраваць, выкручвацца. Сабаленка.

3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго‑н.; хітрыць.

4. перан.; чым. Перасоўваць, пераразмяркоўваць што‑н. для лепшага выкарыстання. Веданне тэхнікі, уменне правільна ёю манеўраваць забяспечылі.. механізатару поспех. «Звязда».

[Ад фр. manoeuvrer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)