ёдкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Халодны і вільготны; золкі. Вецер дзьмуў едкі, вадзяністы. Чыгрынаў. Ноч была месячная і ёдкая. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chilly1 [ˈtʃɪli] adj.

1. хало́дны; халаднава́ты; зя́бкі, зо́лкі

2. перан. сухі́, халаднава́ты, непрыве́тлівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Азале́ць ’змерзнуць, акалець’ (Янк. Мат., Касп., КЭС) да золкі (гл.). Гл. таксама адзалець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зно́бкий прост.

1. (боящийся холода) зя́бкі;

2. (вызывающий, причиняющий озноб) зо́лкі, хало́дны, прані́злівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nsskalt

a сыры́ i хало́дны; зо́лкі, сыры́ (пра надвор’е)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сцюдзёна, безас. у знач. вык.

Разм. Пра нізкую тэмпературу паветра. Ля кручы было сцюдзёна, дзьмуў золкі вецер. Быкаў. Віхор пачаў круціць, Маланка заіграла — І сцюдзёна і жудасна зрабілася. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брыско́тлівызолкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

промо́зглый

1. (затхлый) за́тхлы; (гнилой) гнілы́; (застоявшийся) застая́лы; (испорченный) сапсава́ны, сапсу́ты;

промо́зглый во́здух за́тхлае (гніло́е, застая́лае, сапсава́нае, сапсу́тае) паве́тра;

2. (о погоде) зо́лкі, сыры́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ся́дравы, сядро́вы ’халодны, сцюдзёны, золкі’ (баран., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2, Сцяшк.), ся́драны ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), ся́драва ’халаднавата’ (Нас., Чач.), ся́драва, ся́драво, сядро́ва ’холадна, сцюдзёна’ (лях., асіп., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), сідра́ва ’халаднавата, з сырым ветрам’ (Бяльк.), ся́драна ’сцюдзёна, холадна’ (чэрв., ЛА, 2), сядры́цца ’лютаваць (пра мароз)’ (чач., Жыв. НС). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (там жа), з літ. siaudrùs ’гулкі, звонкі ад холаду’, siadìmas ’гул, гудзенне, шапаценне’, што не пераконвае. Іншы шлях этымалагізацыі адкрываюць гэтыя словы ў значэнні ’цвердаваты, хрумсткі, ядраны’ (лях., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), параўн. сядзёр (гл.), што дазваляе звязаць іх з наступнымі словамі, гл. Да семантыкі параўн. ядране́ць = рус. холодать (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стапта́цца, стопчацца; зак.

Знасіцца, збіцца, скрывіцца, стаць непрыгодным для носкі (пра абутак). У Мінску я адпачыў і набыў сабе новыя шчыблеты, бо старыя стапталіся дарэшты. Бажко. [Партызаны] зноў у дарозе. І ўдзень і ўначы ідзе дробны золкі дождж. Нізка над зямлёй бягуць свінцовыя хмары. Восень. Да ўсяго, вопратка наша парвалася, абутак стаптаўся. Дзенісевіч. // Стаць непрыгодным ад доўгага карыстання (пра тое, па чым ходзяць). Стаптаны дыван. □ Прыступкі ганка раней былі белыя, мармуровыя, ды, відаць, стапталіся: заменены гранітам. «Маладосць». // перан. Пастарэць, аслабець, змарнець. Ляцеў дамоў і дома заўважаў, Што ўжо зусім стапталася бабуля І пастарэў, і занядужаў бацька. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)