МІ́НСКАЕ КА́ПІШЧА,

старажытнаславянскае язычніцкае свяцілішча ў Мінску. Праіснавала да пач. 20 ст. У 2-й пал. 19 ст. ўяўляла сабой абгароджаную з 3 бакоў прамавугольную пляцоўку на беразе р. Свіслач, дзе знаходзіліся 4 культавыя прадметы: гранітны валун Дзед (лічыўся галоўным), вял. дуб Волат, выкладзенае з невял. камянёў вогнішча-зніч Жыжа (агонь), крынічка каля валуна (вада з яе лічылася цудадзейнай). Мясц. жыхары, нягледзячы на афіц. вызнанне хрысціянства, ушаноўвалі М.к. як святое месца. Валуну Дзеду ахвяравалі мёд, малако, віно, палатно; дубу Волату — пераважна ручнікі і стужкі, якія развешвалі на ім на 33 дні (жалуды Волата лічыліся лекавымі), агню (Жыжу) прыносілі жывёльную ахвяру. М.к. абслугоўвалі т.зв. чараўнікі (апошнімі былі бацька і сын Севасцеі), якія прадказвалі лёс, лячылі ад хвароб, налівалі святую ваду з крынічкі, давалі амулеты-абярэгі і г.д. У канцы 1880-х г. у сувязі са святкаваннем 900-годдзя хрысціянства на Русі гар. ўлады паспрабавалі закрыць М.к. як апошнюю апору язычніцтва (было патушана і разбурана вогнішча, спілаваны дуб), але канчаткова гэта зроблена ў пач. 20 ст. Валун Дзед захоўваецца ў Парку камянёў.

т. 10, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прызнія́ць ’прыгарэць’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *знія́ць ’гарэць’ з коранем зн(і/о)‑ < прасл. znʼ‑, які рэалізуецца ў назоўніку *znoj і дзеяслове *zněti (< *znoįti) ’гарэць’ (гл. зніч, зно́іць), параўн. чэш. zněť, zňat ’тлець; паліць’, рус. знеть, зне́ять ’тлець, распаляцца’. Відаць, у сувязі з наяўнасцю пры‑знія́ць можна прапанаваць магчымы карэлят для *zněti, а менавіта *zniti/*znijati. Аб сувязях з прасл. *gnětiti ’распальваць, запальваць, паліць’ гл. Анікін, Этимология, 431–433.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІ́НСКІ КАСЦЁЛ СЫМО́НА І АЛЕ́НЫ, Мінскі Чырвоны касцёл,

помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі мадэрну ў Мінску на пл. Незалежнасці. Пабудаваны ў 1908—10 (арх. Т.​Пайздэрскі, пры ўдзеле У.​Марконі і Г.​Гая) па фундацыі памешчыка са Случчыны Э.​Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі, якія ахвяравалі грошы на касцёл у гонар святых Сымона і Алены як помнік у памяць пра сваіх памерлых дзяцей. 3-нефавы 3-вежавы храм асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з развітой паўцыліндрычнай апсідай. Цэнтр. неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі 2-схільнымі дахамі. Ядро кампазіцыі — высокая прамавугольная 4-ярусная вежа. Абапал алтарнай ч. гал. вежу дапаўняюць 2 невял. шатровыя вежы. З паўд.-зах. боку да гал. фасада прыбудавана 1-павярховая галерэя. Уваходы аформлены тамбурамі. Высокія шчыты фасадаў будынка аздоблены дэкарыраванымі арх. паясамі, машыкулямі і інш. Плоскасці сцен прарэзаны паўцыркульнымі высокімі рознавял. аконнымі праёмамі. Над уваходамі вокны-ружы. У маст. аздабленні памяшканняў вітражы (маст. Ф.​Бруздовіч), люстры з медзі (маст. Г.​Вашчанка). Над гал. парталам касцёла герб Вайніловічаў. У комплексе плябанія — мураваны 2-павярховы будынак і мураваная агароджа з брамай. З 1946 у будынку размяшчаліся кінастудыя «Беларусьфільм», з 1975 Дом кіно. З 1990 дзеючы касцёл. З 1999 пры касцёле працуе малая тэатр. зала бел. паэт. т-ра «Зніч».

Л.​Г.​Лапцэвіч, А.​Ю.​Пятросава.

Мінскі касцёл Сымона і Алены.

т. 10, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭА́ТР РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.

Створаны ў 1984 у Мінску з выпускнікоў Бел. тэатр.-маст. ін-та (розных гадоў), тэатр. навуч. устаноў Масквы, акцёраў Бел. рэсп. т-ра юнага гледача і інш. У 1988 папоўніўся выпускнікамі Бел. тэатр.-маст. ін-та. Адкрыўся 30.4.1986 спектаклем «Гэтыя незразумелыя старыя людзі...» паводле аповесці С.​Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». Т-р імкнуўся прыцягнуць да сябе ўвагу вастрынёй узнятых сац.-грамадскіх праблем, асэнсаваннем жыццёвых працэсаў сучаснасці, тэатр. сінтэзам розных сродкаў маст. выразнасці, абнаўленнем тэатр. формаў. У яго рэпертуары сучасныя п’есы: «Вепручок» В.​Розава, «Рамонт» М.​Рошчына, «Зоркі на ранішнім небе» А.​Галіна, п’еса-дыялог «Чырвоны куток» М.​Разоўскага; адкрыты спектакль-гульня для дзяцей «Неверагодны ілюзіён Эрні» А.​Эйкбарна; вырашаны мовай пластыкі «Лёс сабора» паводле рамана В.​Гюго «Сабор Парыжскай Божай маці»; інсцэніроўка рамана У.​Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», нар. драма Ф.​Шылера «Вільгельм Тэль»; монаспектакль паводле кнігі «Патаемнае жыццё Сальвадора Далі, напісанае ім самім»; драма Ж.​П.​Сартра «Пры зачыненых дзвярах»; трагікамедыя «Запрашэнне на танга» паводле п’есы С.​Мрожака «Танга»; фантаст. камедыя «Кентэрвільскі прывід» Л.​Еранькова паводле твораў О.​Уайльда. У 1984—86 у складзе т-ра працавала група пантамімы «Рух».

У складзе трупы (1997): С.​Журавель, У.​Емяльянаў, С.​Ждан. Г.​Лавухіна, В.​Ліхадзей, В.​Моўчан, А.​Унукава, І.​Фільчанкоў, А.​Хрысціч, А.​Шароў і інш. Гал. рэжысёры: Р.​Баравік (1985—88), Б.​Луцэнка (1988—90), В.​Катавіцкі (з 1990), гал. мастак З.​Марголін (з 1988).

Р.​І.​Баравік.

Да арт. Дзяржаўны маладзёжны тэатр Рэспублікі Беларусь. Сцэна са спектакля «Вільгельм Тэль» Ф.​Шылера.

ДЗЯРЖА́ЎНЫ ПО́ЛЬСКІ ТЭА́ТР БССР.

Створаны ў ліст. 1939 у Беластоку, у 1940—41 працаваў у Гродне. Адкрыўся 13.3.1940 спектаклем «Каварства і каханне» Ф.​Шылера. Заснавальнік і маст. кіраўнік А.Венгерка. Сярод пастановак: «Мараль пані Дульскай» Г.​Запольскай, «Пажыццёвая рэнта» і «Помста» А.​Фрэдры, «Пігмаліён» Б.​Шоу, «Аптымістычная трагедыя» У.​Вішнеўскага, «Жаніцьба Фігаро» П.​Бамаршэ.У складзе трупы акцёры: І.​Бароўская, С.​Брылінскі, С.​Бутрым, Ян Вашчаровіч, М.​Гадлеўскі, С.​Зніч, Г.​Касабуцкая, Т.​Манкевіч, Б.​Міхальская, Г.​Слівінскі. В.​Сташэўскі, А.​Шаляўскі і інш.

т. 6, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Зно́іць ’падбухторваць’ (мазыр., ЭШ). Рус., пск., цвяр., кастр. знои́ть ’тлець, гарэць, паліць’, чэш. znojiti, славац. znojiť (sa), н.-луж. znojś, славен. znojíti ’пацець’, серб.-харв. зно̀јити се ’пацець’, ’цяжка працаваць’, балг. уст. зноя се ’пацею; макед. знои се ’пацее’. Ст.-рус. зноити ’паддавацца ўздзеянню гарачыні’. Параўн. ст.-слав. знои гарачыня’, ц.-слав. зноение ’пот’, ст.-рус. зной ’гарачыня’, ’гарачка’. Бел. дыял. значэнне пераноснае, на базе значэння ’паліць — гарэць’, ’падпальваць’. Зноіць — дзеяслоў з суфіксам ‑i‑ti ад znojь, якое разглядаецца як назоўнік, звязаны з дзеясловам zněti ’гарэць’ (< znoi̯ti); параўн. рус. дыял. знеть, зне́я́ть, знить ’гарэць, тлець’, чэш. zněť, рус. зной, серб.-харв., славен. znôj, ’гарачыня, пот’, чэш., славац. znoj ’гарачыня, пот’, польск. znój ’гарачыня’, далейшая этымалогія няпэўная. Параўнанні з гніцьгной недастаткова інфарматыўныя, паколькі і гэта пара не мае цалкам пэўных і.-е. паралелей. Фасмер, 2, 101; Шанскі, 2, З, 103; Махэк₂, 717; Скок, 3, 659; Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 337. Гл. зніч, загнет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́тач ‘каганец, лучнік, прыстасаванне трымаць лучыну’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Жд. 2, Сл. ПЗБ; бялын., Нар. сл., Мат. Маг., ЛА, 4), перан. ‘пра тое, што з’яўляецца носьбітам праўды, свабоды і культуры’ (ТСБМ); іншыя варыянты: сьве́тыч (Бяльк.), све́таш, свя́таш, све́туш, світа́ч (Сл. ПЗБ). Укр. сві́та́ч ‘маленькі жалезны падсвечнік пры іконе, жалезная рашотка для лучыны ў палескай курной хаце’, све́тич, сві́тич ‘каганец, ліхтар’, рус. кніж. све́точ ‘вялікая свечка, ліхтар’ да паловы XIX ст., потым толькі ў пераносным значэнні ‘свяцільнік, зніч’ у высокім рытарычным стылі, гл. Вінаградаў, Этимология–1963, 87 і наст.; дыял. (зах.) светыч ‘прыстасаванне для асвятлення’, ст.-рус. свѣтычь ‘каганец, свяцільня’. Да асновы свет‑ (гл. свет, святло). Суфіксацыя выклікае цяжкасці. Для рускага слова Вінаградаў (там жа) першаснай лічыць форму светыч, а форма светоч магла ўзнікнуць па фанетычных прычынах у акаючых гаворках, а таксама пад уплывам марфалагічных змяненняў з-за ізаляванасці суф. ‑ыч‑, яго архаічнага і дыялектнага характару. Аднак Слаўскі (SP, 1, 103) выводзіць з пашыранага фармантам ‑jь суф. ‑okъ праславянскі суф. ‑očь, прадстаўлены ў польск. дыял. żarłocz ‘абжора’, widocz ‘прывід; уяўленне’ і інш., што не выключае яго рэалізацыі ў светач. Вярхоў (Бел. мова, 80 і наст.) дапускае магчымасць запазычання слова з рускай мовы, але падкрэслівае, што поўнасцю гэта можна сцвярджаць толькі для пераносных значэнняў беларускага слова, якія з’явіліся пад уплывам рускай мовы. Не выключана і адваротнае запазычанне ў рускую мову зыходнага светач, улічыўшы шырокае распаўсюджанне слова ў народнай мове, формы з канцавым націскам на суф. а́ч і дзеяслоў све́таць ‘свяціць’ (іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)