ТАБО́ЛІЧ Рыгор Фядосавіч (н. 13.3.1956, в. Палосцевічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак. Муж М.Я.Таболіч. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1981). У 1990—98 выкладаў у Магілёўскім вучылішчы культуры, у 2000 адкрыў першую прыватную маст. галерэю ў Магілёве. Працуе ў галіне станковага жывапісу. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, філас. асэнсаваннем рэчаіснасці, фактурнай лепкай вобразаў з яскрава выражаным колеравым акцэнтаваннем: «Спадчына» (1979), «Гаспадар», «Стары калодзеж», «Маці паэта» (усе 1981), «Вянок Максіма» (1982), «Вогненная вёска» (1984), «З глыбінь вякоў», «Стыхія» (абодва 1985), «Плынь» (1991), «Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец» (1992), «Святая крыніца» (1994), «Зніч» (1995), «Адлюстраванні» (1996), «Радзіма паэта. Прысвячаецца А.Міцкевічу» (1998), «Рух» (1999), «Сустрэча» (2000). Аўтар дыпціха «Вогненная вёска» (1984), трыпціха «Русь Белая, Чырвоная, Чорная» (1995), цыклаў «Колеры» (1991), «Мелодыі» (1994).
Р.Таболіч Русь Белая. З трыпціха «Русь Белая, Чырвоная, Чорная». 1995.