Прама́рчыцца ’высахнуць, знясілець’ (Нас.). Дамарчыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изнемо́чь сов. знемагчы́ся; (потерять силы) знясі́лець, знясі́ліцца; (устать) стамі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца, абматацца вакол чаго-н.

Пуга заматалася за аглоблю.

2. Стаміцца, знясілець ад клопатаў, работы (разм.).

|| незак. замо́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Трохі змарнець, знясілець. Прымарнеў Даніла за гэтыя часы: шчокі ўпалі, падбародак станчэў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дыхнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Патраціць усе сілы, знясілець. Відаць, выдыхнуліся яны [англічане з французамі] толькі на адной атацы, і закончылася іх наступленне. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wynędznieć

зак. знясілець, схуднець, змарнець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

obezwładnieć

зак. абяссіліцца, знясіліцца, абяссілець, знясілець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сціняце́ць ’зрабіцца тонкім, кволым’ (красл., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. дыял. ścienciwieć ’змарнець, знясілець’: ścienciwiał, az do cienia stał podobny (Варш. сл.). Відаць, да папярэдняга (гл.) пад уплывам сцень ’цень’, націна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wytarmosić

зак. разм. выматаць, змарыць, змардаваць, знясілець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

истаска́ться

1. знасі́цца; (об обуви — ещё) стапта́цца; патрапа́цца;

2. перен. (стать изнурённым) змардава́цца, змары́цца, знясі́лець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)