знясі́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць бяссільным, аслабець, знемагчы.

Стары зусім знясілеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знясі́лець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знясі́лею знясі́леем
2-я ас. знясі́лееш знясі́лееце
3-я ас. знясі́лее знясі́леюць
Прошлы час
м. знясі́леў знясі́лелі
ж. знясі́лела
н. знясі́лела
Загадны лад
2-я ас. знясі́лей знясі́лейце
Дзеепрыслоўе
прош. час знясі́леўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

знясі́лець сов. (стать бессильным) обесси́леть, изнемо́чь; истоща́ть;

стары́ зусі́м ~леў — старик соверше́нно обесси́лел (изнемо́г)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знясі́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць бяссільным; аслабець, знемагчы. [Партызан] знясілеў дарэшты, патроны выстраляў, але аўтамата не кінуў. Карпюк. Сем дзён і сем начэй поўз салдат лесам, знясілеў ушчэнт і супакоіўся сярод росных траў і вільготных імхоў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знясі́лець ermüden vi (s), ermátten vi (s), kráftlos wérden; vergéhen* vi (s) (ад голаду і г. д. vor D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абяссі́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Тое, што і знясілець.

Хворы зусім абяссілеў.

|| наз. абяссі́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дыхнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Патраціць усе сілы, знясілець.

Атака выдыхнулася (перан.: аслабла).

|| незак. выдыха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачэ́знуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -э́зне; -э́з, -зла; зак.

Змарнець, звянуць, знясілець — пра ўсіх, многіх.

Высадкі пачэзлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяссі́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і знясілець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Знемагчы, знясілець, доўга крычучы. Дзіця скрычалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)