грузапато́к, ‑у, м.

Масавы, бесперапынны рух грузаў па шляхах зносін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́сьменнасць, -і, ж.

1. Сукупнасць моўных і графічных сродкаў пісьмовых зносін.

П. народаў Поўначы.

2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.

Старабеларуская п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зно́сіны, ‑сін; адз. няма.

1. Узаемныя адносіны, дзелавая, сяброўская сувязь. Зносіны з замежнымі дзяржавамі. Зносіны з людзьмі. Гандлёвыя зносіны. □ У сталовай кардоннай фабрыкі.. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.

2. Сродкі перамяшчэння, сувязі. Шляхі зносін. Чыгуначныя зносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжнаро́дны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да знешняй палітыкі, да зносін паміж народамі і краінамі.

М. агляд.

2. Які існуе паміж народамі, распаўсюджваецца на многія народы, інтэрнацыянальны.

Міжнародная арганізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́цер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дакумент на права бясплатнага або льготнага праезду па чыгунцы ці іншых шляхах зносін (звычайна мае спецыяльнае літарнае абазначэнне).

|| прым. лі́церны, -ая, -ае.

Л. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спіры́т, ‑а, М ‑рыце, м.

Той, хто верыць у магчымасць зносін з душамі памёршых; той, хто займаецца спірытызмам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца ва ўсе часткі цела.

2. перан. Шлях зносін (высок.).

Водныя артэрыі.

|| прым. артэрыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

А. ціск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спірыты́зм, -у, м.

Містычная плынь, заснаваная на веры ў магчымасць непасрэдных зносін з душамі памёршых, а таксама самі зносіны пры дапамозе розных умоўных прыёмаў (вярчэнне сталоў, стукаў і пад.).

|| прым. спірыты́чны, -ая, -ае.

С. сеанс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Вера ў існаванне надпрыродных, таямнічых сіл і магчымасць зносін з імі чалавека.

2. Нешта загадкавае, чаго нельга растлумачыць (разм.).

Усе падзеі апошніх дзён — нейкая м.

|| прым. місты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АКТ ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ,

пісьмовы тэкст, які ўручаецца або дасылаецца органамі знешніх зносін адной дзяржавы органам знешніх зносін інш. дзяржавы. Найб. пашыраныя акты дыпламатычныя: нота, мемарандум, афіц. ліст, памятная запіска.

т. 1, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)