запакава́цца, ‑куецца; зак.

Укласціся, змясціцца пры ўпакоўцы; упакавацца. Рэчы добра запакаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уманці́равацца, ‑руецца; зак.

Змясціцца ўнутры, злучыцца з астатнімі часткамі чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́ўпіцца, ‑піцца; зак.

Разм. Змясціцца, памясціцца. Агуркі ў дзежцы не ўтоўпіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водвори́ться

1. пасялі́цца; змясці́цца;

2. перен. устанаві́цца, наста́ць, запанава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увярста́цца, ‑аецца; зак.

Спец. Змясціцца ў радок або на старонку ў працэсе вярстання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уложи́ться

1. (сложить вещи) разг. скла́сціся;

2. (уместиться) укла́сціся, змясці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяшчаць — змясціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змяшчацца — змясціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умясці́цца, умяшчу́ся, уме́сцішся, уме́сціцца; зак.

1. Змясціцца ўнутры чаго-н., дзе-н.

Кнігі ўмясціліся ў партфель.

Думкі не маглі ў. ў галаве (перан.).

2. Размясціцца на якім-н. месцы.

У. за адным сталом.

|| незак. умяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. змясціцца.

2. Знаходзіцца ў якім-н. месцы, памяшканні.

Сталовая змяшчаецца на першым паверсе будынка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уваходзіць у склад чаго-н.

У кнізе змяшчаецца шэраг карысных звестак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Штуршкамі запіхнуць, прымусіць увайсці, змясціцца куды‑н. Заштурхнуць бервяно пад павець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)