слупи́ть сов., разг. злупі́ць, мног. пазлу́пліваць, садра́ць, мног. паздзіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Злупіць, садраць усё, многае.

2. Рэзкім рухам зняць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злу́пліваць несов., разг., в разн. знач. слу́пливать; сдира́ть; см. злупі́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Аблупіць, злупіць да канца. Далупіць зайца. Далупіць печаную бульбіну.

2. Разм. Дарваць, канчаткова парваць. Далупіў вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злу́плены разг.

1. в разн. знач. слу́пленный; со́дранный;

2. изби́тый (жесто́ко);

1, 2 см. злупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абадра́ць, абдзяру́, абдзярэ́ш, абдзярэ́; абдзяро́м, абдзераце́, абдзяру́ць; абдзяры́; абадра́ны; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць, ачысціць.

А. кару.

А. пяньку.

2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

А. нос.

3. перан. Абабраць, абакрасці, ашуканствам пазабіраць што-н. у каго-н. (разм.).

А. пакупніка.

|| незак. абдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіра́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сем, сямі, Т сямю, ліч. кольк.

Лік і лічба «7». Напісаць лічбу 7. Сем у пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 7. Сем вучняў. Сем алоўкаў. □ Сем разоў адмерай, а раз адрэж. Прымаўка. Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль такую пару дабраў. Прыказка.

•••

Драць сем шкур гл. драць.

За сямю замкамі (пячацямі) гл. замок.

Злупіць (садраць) сем шкур гл. злупіць.

Сагнаць сем патоў гл. сагнаць.

Сем карабоў гл. кораб.

Сем пятніц на тыдні ў каго гл. пятніца.

Спусціць (зняць) сем шкур гл. спусціць.

У адзін дзень сем перамен — тое, што і сем пятніц на тыдні (гл. пятніца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры, трох, тром, трыма, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 3. Напісаць лічбу тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 3. Тры кніжкі. Тры дарогі. □ Садок быў, праўда, невялічкі: Дзве верабіны ды тры дзічкі. Колас.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

•••

Бачыць на тры аршыны (на тры сажні) пад зямлёю гл. бачыць.

Гнуцца ў тры пагібелі гл. гнуцца.

Гнуць у тры пагібелі гл. гнуць.

Да трох не гавары каму гл. гаварыць.

Заблудзіць у трох соснах гл. заблудзіць.

За тры крокі ад каго-чаго гл. крок.

Злупіць тры скуры гл. злупіць.

Тры чвэрці да смерці гл. чвэрць.

Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошы гл. уткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

содра́ть сов., прям., перен. садра́ць, здзе́рці, мног. паздзіра́ць; (кору, скорлупу и т. п. — ещё) злуза́ць, мног. пазлу́зваць; злупі́ць, мног. пазлу́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што і чаго.

Прынесці, прывезці, даслаць куды‑н. Даставіць тавары ў магазін. Даставіць пасажыраў на вакзал. □ І кабан і воўк — каштоўны здабытак. З воўка можна злупіць [ш]куру, а кабана разабраць і даставіць дадому. Колас. Стала боязна не цемнаты — Весткі трэба даставіць у часць, І прайсці праз варожы тыл. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)