Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МУЛЯ́Ж (франц. moulage ад mouler фармаваць),
злепак або мадэль прадмета (з гіпсу, воску, парафіну і інш.) у натуральную велічыню; служыць у якасці нагляднага дапаможніка, напр., М. плода, органа, часткі цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпс, -у, м.
1. Мінеральнае рэчыва белага ці жоўтага колеру.
Пласт гіпсу.
2. Скульптурны злепак з такога рэчыва.
3. Хірургічная павязка з такога рэчыва, якую накладваюць пры пераломах, вывіхах.
Нага ў гіпсе.
|| прым.гі́псавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Муля́ж ’злепак, мадэль прадмета ў натуральную велічыню’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з франц.moulage ’фармоўка’ < mouler ’адліваць’ < moule ’форма’ < лац.modulus ’мера’ (Голуб-Ліер, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ábdrückenvt
1) адціска́ць
2) рабі́ць зле́пак
3) спусці́ць куро́к
4) сціска́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гіпс, ‑у, м.
1. Мінерал белага або жоўтага колеру (абпалены і раздробнены прымяняецца ў будаўніцтве, лепцы і медыцыне). Здабыча гіпсу. Пласт гіпсу.
2. Скульптурны злепак з такога мінералу. Ля ўваходу .. застылі ўвекавечаныя ў гіпсе слаўныя сыны беларускага народа.«Маладосць».
3. Цвёрдая хірургічная павязка з такога мінералу, якую накладваюць пры пераломах, вывіхах для прыдання нерухомасці пашкоджанай частцы цела. Налажыць гіпс на пашкоджаную нагу.
[Грэч. gýpsos — мел, гліна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ábdruckm
1) -(e)s, -drücke адбі́так, зле́пак
2) -(e)s, -e перадру́к, ко́пія; капірава́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МА́СКА (франц. masque ад сярэднелац. mascus),
1) спецыяльная накладка з проразямі для вачэй, якая формай і малюнкам нагадвае твар чалавека, мысу жывёлы, галаву міфалагічнай істоты і інш. Паводле прызначэння падзяляюцца на рытуальна-абрадавыя і тэатр., у т. л. паўмаскі (закрываюць толькі верхнюю частку твару). Бываюць таксама парныя (2 выканаўцы паказваюць адну істоту), калектыўныя (пад адной М. хаваюцца некалькі выканаўцаў), М.-касцюмы, М., якія трымаюць у руках або надзяваюць на пальцы. Ужываецца і як элемент акцёрскага грыму (пластычная наклейка). Вядома са старажытнасці як паляўнічая маскіроўка, рытуальны атрыбут татэмічных і інш. язычніцкіх культаў, у якіх мела магічнае значэнне. Як элемент тэатр. грыму ўжывалася ў ант. т-ры, пазней у італьян. камедыі дэль артэ, паказах скамарохаў і інш.Найб. пашырана ў традыц. культуры народаў Азіі і Афрыкі. На Беларусі М. карысталіся скамарохі («мядзведзь», «каза», дзед і інш.), асобныя персанажы ў паказах нар. драм («Цар Максімілян»), акцёры т-раў Радзівілаў у алегарычных балетах. Як адзін са сродкаў сцэн. выразнасці сустракаецца ў пастаноўках сучасных т-раў, асабліва ў т-ры лялек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.
Навагодняя м.
М. зайца.
2.перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.
Прыкрывацца маскай.
3.Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.
Пасмяротная м.
4. Засцерагальная накладка на твар.
Супрацьгазавая м.
5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.
◊
Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
муля́ж
(фр. moulage)
злепак або мадэль прадмета ў натуральную велічыню, які выкарыстоўваецца ў якасці нагляднага дапаможніка пры выкладанні, а таксама для афармлення вітрын, у музейных экспазіцыях і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)