Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зле́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м.
Копія, злепленая з чаго-н.
З. з медаля.
|| прым.зле́пачны, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зле́пак, -пка м. сле́пок;
з. з медаля́ — сле́пок с меда́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зле́пак, ‑пка, м.
Копія, злепленая з чаго‑н. Гіпсавы злепак.// Адбітак чаго‑н. на мяккім, вязкім матэрыяле. Прыбіральшчыца, улучыўшы зручную хвіліну, зрабіла злепкі.. ключоў [ад турмы] на кавалачку звычайнага мыла.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЛЕ́ПАК,
дакладная копія твора скульптуры, прыкладнога і інш. відаў мастацтва аб’ёмнага характару. З. атрымліваюць шляхам зняцця з арыгінала формы, цвёрдай (гіпс) або мяккай (васковай, пластылінавай і інш.), і заліўкі ў яе гіпсу, сінт. масы і інш. Выкарыстоўваецца ў музейных экспазіцыях, рэстаўрацыі, у якасці навучальнага дапаможніка.