дазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; -на́ўся, -на́лася; зак. (разм.).
Выведаць і сабраць звесткі пра каго-, што-н., даведацца пра каго-, што-н.
Д. пра злачынцаў.
|| незак. дазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Пазбавіць волі, узяць пад арышт, нагляд і пад. Зняволіць злачынцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНЫ ВАЕ́ННЫ ТРЫБУНАЛ (МВТ),
міжнародны суд. орган па праследаванні і пакаранні гал. ваен. злачынцаў. Першы М.в.т. для пакарання гал. ваен. злачынцаў еўрап. краін, якія змагаліся на баку фаш. Германіі, створаны 8.8.1945 паводле Лонданскага пагаднення паміж урадамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Да пагаднення далучыліся 19 краін. Месцазнаходжанне — Берлін, месца правядзення суд. працэсу — г. Нюрнберг (гл. Нюрнбергскі працэс). М.в.т. для Д. Усходу створаны 19.1.1946 у выніку пагаднення паміж Кітаем, Францыяй, Нідэрландамі, Канадай, Новай Зеландыяй, ЗША, Вялікабрытаніяй, СССР, Аўстраліяй (пазней далучыліся Філіпіны і Індыя) з мэтай асуджэння яп. ваен. злачынцаў у 2-й сусв. вайне. Суд. працэс адбыўся ў 1946—48 (гл. Такійскі працэс).
т. 10, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак.
1. каго. Засудзіць усіх, многіх.
Усіх злачынцаў пасудзілі.
2. заг. пасудзі́(це). Ужыв. ў знач.: падумай(це), уяві(це) сабе.
Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.
3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́шук, ‑у, м.
1. Аператыўныя дзеянні, звязаныя з выяўленнем і пошукамі злачынцаў; следства.
2. Уваходзіць у склад назваў некаторых следчых устаноў. Крымінальны вышук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
youth custody [ˌju:θˈkʌstədi] n. BrE : a youth custody centre папра́ўчая кало́нія для малады́х злачы́нцаў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГА́НГСТЭР (англ. gangster ад gang шайка, банда),
удзельнік арганізаванай групы злачынцаў, якія займаюцца вымаганнем, шантажом, забойствамі, выкраданнем людзей і інш.
т. 5, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дасачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; заг. дасачы; зак.
1. за чым. Угледзець, упільнаваць. Дасачыць за парадкам.
2. каго-што. Выявіць чыё‑н. месцазнаходжанне; высачыць. Дасачыць злачынцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізаля́цыя ж., в разн. знач. изоля́ция;
і. злачы́нцаў — изоля́ция престу́пников;
гу́мавая і. — рези́новая изоля́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ІНТЭРПО́Л (англ. International Criminal Police Organization),
скарочаная назва Міжнар. арг-цыі крымін. паліцыі. Рашэнне пра стварэнне І. прынята на кангрэсе ў Манака ў 1914. Першапачаткова створана ў 1923 як Міжнар. камісія крымін. паліцый (МККП) з цэнтрам у Вене, з 1938 у Берліне. Аднавіла дзейнасць у 1946 з цэнтрам у Сен-Клу каля Парыжа, з 1956 сучасная назва. І. выступае ў якасці міжнар. цэнтра рэгістрацыі злачынцаў, ажыццяўляе таксама каардынацыю пошукаў злачынцаў (падазроных; асоб, якія прапалі без вестак; выкрадзеных каштоўнасцей). Вышэйшы орган І. — Генеральная Асамблея, у якасці пастаянных спец. органаў дзейнічаюць Ген. сакратарыят і нац. цэнтральныя бюро. Членамі І. з’яўляюцца больш за 170 дзяржаў, у т. л. Рэспубліка Беларусь; у кожнай дзяржаве створана цэнтр. нац. бюро І.
т. 7, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)