згусці́ць, згушчу́, згу́сціш, згу́сціць; згу́шчаны; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым.

З. малако.

З. фарбы (перан.: у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.).

|| незак. згушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. згушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zgęstniały

згуслы; згушчаны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сці́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сціснуць.

2. у знач. прым. Згушчаны пад ціскам. Сціснутае паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zgęszczony

1. згушчаны;

2. сціснуты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

compressed

[kəmˈprest]

adj.

сьці́снуты; зьме́ншаны пад ці́скам, згу́шчаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

thickened

[ˈӨɪkənd]

adj.

1) згу́шчаны

2) згусьце́лы, загусьце́лы (кісе́ль)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сабу́рзгушчаны сок лісцяў альясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае’ (ТСБМ). Рус. сабу́р ’тс’. Праз цюрк. пасрэдніцтва з араб. ṣabr ’тс’ (Мацэнаўэр, 302; Локач, 139; Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 148; Праабражэнскі, 2, 243; Фасмер, 3, 541).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каагуля́т

(лац. coagulatus = зацвярдзелы, згушчаны)

асадак, які ўтвараецца ў калоідным растворы пры каагуляцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канкрэ́тны

(лац. concretus = згушчаны, ушчыльнены)

які рэальна існуе, дакладны, пэўны (проціл. абстрактны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кандэнса́т

(лац. condensatus = згушчаны)

прадукт, які атрымліваецца ў выніку кандэнсавання (гл. кандэнсаваць 1) газу або пары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)