спая́ть сов.

1. спая́ць, уст. злітава́ць;

2. перен. спая́ць, згуртава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згуртава́ны

1. со́бранный; сколо́ченный;

2. перен. сплочённый, спа́янный;

1, 2 см. згуртава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансалідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., што.

1. З’яднаць (яднаць), згуртаваць (згуртоўваць) (кніжн.).

К. сілы змагароў за незалежнасць.

2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя або бестэрміновыя (спец.).

К. пазыку.

|| наз. кансаліда́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згуртава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад згуртаваць.

2. перан.; у знач. прым. Прасякнуты аднадушшам; дружны. Згуртаваны калектыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Утварыць адно цэлае з чаго-н.

А. два раёны ў адзін.

2. Згуртаваць.

А. сілы ўсіх прыхільнікаў міру.

|| незак. аб’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аб’ядно́ўванне, -я, н. і аб’ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zespolić

зак. аб’яднаць; злучыць, згуртаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

знітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. гл. нітаваць.

2. што. Пераплесці, злучыць чым-н.

З. правады.

3. перан., каго-што. Аб’яднаць, згуртаваць.

З. брыгаду.

|| незак. зніто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зніто́ўванне, -я, н.

|| наз. знітава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуртко́ўшчына, ‑ы, ж.

Адсутнасць адзінства ўнутры партыі; дзейнасць, абмежаваная толькі вузкімі інтарэсамі якога‑н. гуртка. Згуртаваць .. рабочых можна, але не гурткоўшчынаю, якую прапанаваў Майзель. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skonsolidować

зак. кансалідаваць, згуртаваць, аб’яднаць, з’яднаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кансалідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Кніжн.

1. Умацаваць (умацоўваць), аб’яднаць (аб’ядноўваць), згуртаваць (згуртоўваць).

2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя. Кансалідаваць пазыку.

[Ад лац. consolidare — умацоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)