АЗОТФІКСА́ЦЫЯ (ад азот + лац. fixatio замацаванне) біялагічная, звязванне малекулярнага азоту атмасферы ў азотзмяшчальныя злучэнні. Ажыццяўляецца азотфіксавальнымі бактэрыямі (найб. актыўныя клубеньчыкавыя). Першы стабільны прадукт у выніку азотфіксацыі — аміяк, сінтэз якога каталізуе нітрагеназа. Вызначаны структура і лакалізацыя генаў азотфіксацыі. Адыгрывае важную ролю ў прыродным кругавароце азоту, абагачэнні глебы і вадаёмаў звязаным азотам. Азотфіксавальныя мікраарганізмы ў спалучэнні (сімбіёзе) з раслінамі, напр. лубінам, гарохам, вікай, могуць абагаціць 1 га глебы на 200—500 кг азоту за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗОКСІРЫБАНУКЛЕАПРАТЭІ́ДЫ,
бялкі, здольныя звязвацца з малекуламі ДНК праз утварэнне вадародных сувязей. Звязванне можа адбывацца па ўсёй даўжыні малекулы (гістонавыя бялкі) ці на працягу пэўных кароткіх яе паслядоўнасцей (сайт-спецыфічныя бялкі). Удзельнічаюць у працэсах рэпліцыравання і счытвання інфармацыі з малекул ДНК, іх упакоўкі ў храмацін, згортвання малекул ДНК з утварэннем розных даменаў, у кантролі за транскрыпцыяй генаў і інш. Кожнаму тыпу клетак жывых арганізмаў уласцівы пэўны набор Д. негістонавай прыроды, які ў сукупнасці вызначае характар экспрэсіі генаў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РЭКАМБІНА́ЦЫЯў фізіцы,
звязванне свабодных носьбітаў зараду процілеглага знака; працэс, адваротны іанізацыі. Напр., у выніку Р. электронаў і дадатна зараджаных іонаў (катыёнаў) у газавай плазме ўтвараюцца нейтральныя атамы ў асноўным ці ўзбуджаным стане (гл.Узроўні энергіі). У крышт. паўправадніках Р. дэлакалізаваных электрона і дзіркі (электроннай вакансіі) адбываецца ў выніку пераходу электрона з зоны праводнасці ў валентную зону (гл.Зонная тэорыя). Пры гэтым лішак энергіі можа вылучацца ў выглядзе выпрамянення фатонаў (выпрамяняльная Р.; вызначае механізм дзеяння паўправадніковых лазераў і святловыпраменьвальных дыёдаў) ці безвыпрамяняльна перадавацца ваганням крышт. рашоткі, дамешкавым атамам і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТАХІ́МІЯ (ад цыта... + хімія),
раздзел цыталогіі, што вывучае састаў клетачных структур, сінтэз, размеркаванне, функцыян. актыўнасць і змены хім. злучэнняў у клетцы. Як навука развіваецца з сярэдзіны 19 ст.Асн. прынцып метадаў Ц. — звязванне пэўнага хім. кампанента клеткі з фарбавальнікам або ўтварэнне афарбоўкі ў працэсе рэакцыі. Метадамі Ц. абгрунтавана генет. роля нуклеінавых кіслот, вызначана сувязь паміж функцыян. актыўнасцю клеткі і колькасцю бялкоў у ёй, адкрыты і вывучаны клетачны цыкл. Даследаванне метадамі Ц. тканкавых структур наз.гістахіміяй.
Літ.:
Введение в количественную цитохимию: Пер. с англ.М., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
skrępowanie
н.
1.звязванне;
2.перан. няёмкасць; сарамлівасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
артрадэ́з
(ад артра- + гр. desis = звязванне)
хірургічная аперацыя па стварэнню поўнай нерухомасці сустава, каб вярнуць страчаную апораздольнасць канечнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Verknüpfungf -, -en
1) звя́званне (вузлом); змацава́нне
2) перан. су́вязь, аб’ядна́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СО́РБЦЫЯ (ад лац. sorbeo паглынаю),
1) паглынанне цвёрдым целам або вадкасцю рэчываў (вадкасцей ці газаў) з навакольнага асяроддзя. Цела, што паглынае, наз.сарбентам, рэчыва, якое паглынаецца, — сарбатам (сарбтывам). Адрозніваюць паглынанне рэчыва ўсім аб’ёмам вадкага сарбенту (абсорбцыю), а таксама цвёрдага цела ці расплаву (аклюзію) і паверхневым слоем сарбенту (адсорбцыю). С., абумоўленую хім. узаемадзеяннем паміж паверхняю цвёрдага сарбенту і сарбатам, наз.хемасорбцыяй. Найважн. цвёрдыя сарбенты, якія выкарыстоўваюць у тэхніцы, — актыўны вугаль, сілікагель, іаніты, цэаліты.
2) У біялогіі. Для біял. сістэм характэрна высокая спецыфічнасць (выбіральнасць) С., што вызначаецца асаблівасцямі прасторавай канфігурацыі малекул сарбенту. Напр., звязванне малекул CO2 хларапластамі пры фотасінтэзе ў раслін, прымацаванне фага да паверхні адчувальных да яго бактэрыяльных клетак і інш. У біялагічных сістэмах пашырана адсорбцыя пэўных рэчываў на паверхні клетак і мембран унутрыклетачных структур і абсорбцыя арганоідамі клеткі і малекуламі біяпалімераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЯ́НАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.11.1954, Мінск),
бел. біяфізік. Д-рхім.н. (2000). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1978 у БПІ, з 1981 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні прасторавых структур малекул бялкова-пептыднай прыроды. Распрацаваў тэорыю канфармацыйнага ЯМР-аналізу пептыдаў і бялкоў, метад камп’ютэрнага мадэліравання прасторавай структуры бялкоў па даных ЯМР. Даследаваў 3-мерныя структуры асн. антыгеннай дэтэрмінанты віруса імунадэфіцыту чалавека тыпу I, імунадамінантнага эпітопа віруса і ўчастка, адказнага за яго звязванне з лімфацытамі.
Тв.:
Local Structural Properties of the V3 Loop of Thailand HFV-1 Isolate // Joum. Biomol. Structure Dynam. 2002. Vol. 19, № 6;
Структура и конформационные свойства иммунодоминантного эпитопа белка gp 120 HIVThailand // Молекуляр. биология. 2002. Т. 36, № 4.