чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі зваццахарыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
су́джана, безас.узнач.вык., каму, зінф.
Прызначана каму‑н.; прыйшлося каму‑н. Напэўна, мы, як паралелі, Нам быць не суджана ўдваіх.Прануза.Ты бачыш, мама, горад наш які, Навечна суджана яму героем звацца.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
натхня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які абуджае, выклікае натхненне. Падцягнуўся калектыў, вялікі давер натхняў, бадзёрыў. Узялі абавязацельствы працаваць яшчэ лепш, каб яшчэ больш было надзеі неўзабаве звацца ўдарнікамі камуністычнай працы. А тут яшчэ адзін натхняльны стымул: полацкія калегі выклікалі на спаборніцтва.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zwać się
незак.звацца, называцца;
со się zowie — як належыць; як трэба
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АЛЯКСА́НДР НЕ́ЎСКІ (каля 1200 — 14.11.1263),
князь наўгародскі [1236—51], вял. князь уладзімірскі (з 1252). Праводзіў палітыку абароны паўн.-зах. зямель Русі ад шведаў, якіх разбіў у Неўскай бітве 1240, пасля чаго стаў звацца Неўскім. Выйграў бітву супраць крыжаносцаў у Лядовым пабоішчы 1242. Імкнуўся ўстанавіць мірныя адносіны з Залатой Ардой. Маючы на мэце аб’яднанне сіл у барацьбе са шведска-ням. экспансіяй, падтрымліваў цесныя сувязі з Полацкам. У 1239 ажаніўся з Аляксандрай, дачкой полацкага князя Брачыслава Васількавіча. На адной з пячатак князя была выява конніка, якая нагадвала герб «Пагоня». Пасля смерці кананізаваны правасл. царквой. У Расіі з 1725 і ў СССР з 1942 быў уведзены ваенны ордэн Аляксандра Неўскага.
Аляксандр Неўскі. Цэнтральная частка трыпціха П.Дз.Корына. 1942.
он прозыва́ется Влади́миром Никола́евичем ён заве́цца (празыва́ецца) Уладзі́мірам Мікала́евічам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ло́зунг, ‑а, м.
1. Заклік, які выражае ў кароткай форме кіруючую ідэю, задачу, патрабаванне. Выставіць лозунг. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!».«Полымя».// Вядучы, галоўны прынцып чаго‑н. Праз усю дакастрычніцкую творчасць .. [Купала] пранёс, як сцяг, свой гуманістычны лозунг «людзьмі звацца».Івашын.
2. Плакат з такім заклікам. Прыбраная сцягамі, лозунгамі на шырокіх чырвоных палотнішчах .. электрастанцыя стаяла, нібы ў казцы.Шамякін.
[Ням. Losyng.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назва́ниеср. на́зва, -вы ж.;
носи́ть назва́ние насі́ць на́зву (зва́цца);
◊
одно́ (то́лько) назва́ние адна́ (то́лькі) на́зва;
по назва́нью як заву́ць (клі́чуць);
под назва́нием пад на́звай.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЯ́ЗЕМСКІЯ,
княжацкі род у Стараж. Русі, ВКЛ, Маскоўскім вял. княстве, Рас. імперыі. Родапачынальнік Андрэй Уладзіміравіч Доўгая Рука (каля 1190—1224), вёў радавод ад Рурыка, ад удзельнага горада Вязьма стаў звацца князем Вяземскім. Вяземскае княства існавала ў Смаленскай зямлі, верагодна, з сярэдзіны 13 ст., у 1403 занята войскам ВКЛ. Князі Вяземскія Іван Святаславіч і Аляксандр Міхайлавіч трапілі ў палон, а Сямён і Уладзімір Мсціславічы разам са смаленскім кн. Юрыем Святаславічам з’ехалі ў Ноўгарад, потым у Маскву. У далейшым Вяземскія валодалі Вяземскім княствам як васалы вял. князёў ВКЛ. Род Вяземскіх моцна разгалінаваўся. У 1487—94 большасць Вяземскіх вымушаны прызнаць сваю васальную залежнасць ад вял.кн. маскоўскага Івана III, але некаторыя захавалі вернасць ВКЛ. У 1-й пал. 16 ст. ў ВКЛ застаўся адзін Вяземскі — кн. Іван Львовіч, уладальнік с. Пірошыцы і часткі Лукомскага замка. У далейшым прадстаўнікі роду Вяземскіх адыгрывалі значную ролю ў паліт. і культ. жыцці Маск. дзяржавы і Рас. імперыі. З іх найб. вядомы: Аляксандр Аляксеевіч Вяземскі (1727—93), давераная асоба Кацярыны II, з 1764 ген.пракурор Сената, кіраваў фінансамі, юстыцыяй, унутр. справамі; паэт Пётр Андрэевіч Вяземскі.