завало́даць, завало́дваць (заўладаць) in Besítz néhmen*; sich bemächtigen (чым-н.G), an sich réißen*; áneignen vt;
завало́даць ува́гай die Áufmerksamkeit auf sich lénken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. падгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.
1. Грабучы, сабраць у адно месца, у адну кучу. Падгрэбці сена.// Пры дапамозе грабель прыбраць, падчысціць дзе‑н. Падгрэбці салому на двары. □ Дзядзька Андрэй моўчкі падгроб сена, ускінуў наверх і, навёўшы поўны парадак, зачыніў дзверы і павесіў замок.Ус.//Разм. Грабянуўшы, падкінуць пад што‑н., бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падгроб [Платон] нагой пад шалі дробныя гіры і спыніўся перад Сцяпанам.Ракітны.
2. і чаго. Падгарнуць пад сябе. Мілоўскі прыўзняўся, падгроб пад сябе саломы і, скурчыўшыся, прымасціўся ў развалах.Галавач.//перан.Разм. Захапіць сабе, заўладаць чым‑н. Была ў постаці Макара цвёрдая самаўпэўненасць, жаданне падтаптаць усіх сабе пад ногі, чым больш падгрэбці пад сябе рознай маёмасці і крыкнуць усім: — Вось гэта ўсё маё. Не хадзі сюды!Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)