заўлада́ць гл. завалодаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заўлада́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заўлада́ю заўлада́ем
2-я ас. заўлада́еш заўлада́еце
3-я ас. заўлада́е заўлада́юць
Прошлы час
м. заўлада́ў заўлада́лі
ж. заўлада́ла
н. заўлада́ла
Загадны лад
2-я ас. заўлада́й заўлада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заўлада́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заўлада́ць сов., см. завало́даць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заўлада́ць,

гл. завалодаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завало́даць, -аю, -аеш, -ае і заўлада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., кім-чым.

1. Узяць каго-, што-н. у поўнае сваё распараджэнне; захапіць.

З. чужой маёмасцю.

2. перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву.

З. чыёй-н. увагай.

|| незак. завало́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завало́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заўлада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., кім-чым.

1. Узяць што‑н. у сваё ўладанне; захапіць. Чалавек навучыўся браць багацці зямлі, навучыўся рабіць машыны, завалодаў морамі, рэкамі, паветрам. Галавач. [Птушаняты] злосна штурхаюцца, стараючыся завалодаць большым і лепшым кавалкам. В. Вольскі.

2. перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці. Колас. Ідэя электрыфікацыі завалодала калгаснікамі ўсіх калгасаў сельсавета. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завало́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завалодаць, заўладаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завладе́ть сов. завало́даць, заўлада́ць;

завладе́ть внима́нием завало́даць ува́гай, прыкава́ць ува́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

багамо́льны, ‑ая, ‑ае.

Набожны чалавек, які многа і часта моліцца. Пануры і багамольны Нічыпар, дробны злодзей і скнара, не мог заўладаць зямлёй, яна заўладала ім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падняво́ліць, ‑волю, ‑воліш, ‑воліць; зак., каго-што.

Зрабіць паднявольным. Наша зямля ўкрыта курганамі і магіламі тых, хто калі-небудзь імкнуўся заўладаць ёю і падняволіць сабе наш народ. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)