карцёжнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Заўзяты гулец у карты.

|| ж. карцёжніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. карцёжніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

записно́йII (рьяный) разг. заўзя́ты, зая́длы;

записно́й игро́к заўзя́ты (зая́длы) ігро́к (гуле́ц).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завзя́тый разг. заўзя́ты, заця́ты, зая́длы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ігро́к, іграка́, мн. ігракі́, іграко́ў, м.

1. Удзельнік якой-н. ігры (спартыўнай, картачнай і інш.).

І. у шахматы.

Заўзяты і.

2. Выканаўца (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыбні́к, -ка́ м., разг. грибни́к;

заўзя́ты г. — завзя́тый грибни́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балетама́н, ‑а, м.

Заўзяты аматар балета як відовішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

avid [ˈævɪd] adj. прагаві́ты, пра́гны; заўзя́ты;

an avid reader/collector заўзя́ты чыта́ч/калекцыяне́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

балетама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Заўзяты аматар балета як відовішча.

|| ж. балетама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. балетама́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ПАСТУШО́К»,

старадаўні бел. нар. танец, заснаваны на пастухоўскіх гульнях. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Характар танца вясёлы, заўзяты. Танцоры імітуюць паводзіны статка. Пастушок, які ўмела валодае пугай, прымушае ўсіх падпарадкавацца яго волі. Зафіксаваны ў 20 ст. ў в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. І.​Серыкавым.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 12, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

остервене́лый азвярэ́лы, раз’ю́шаны; (неистовый) шалёны; заўзя́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)