фо́ртачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да форткі. Фортачная зашчапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hasp [hɑ:sp] n. за́саўка; кручо́к; кля́мка; за́шчапка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

затво́рка обл. за́саўка, -кі ж., за́шчапка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zaszczepka

ж. зашчапка, зашчэпка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

clothes pin

за́шчапка для бялі́зны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

карабі́нII м. (зашчапка) Karabnerhaken m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ла́ніца, ланыцязашчапка, якая рэгулюе становішча ствала паляўнічай стрэльбы — гарызантальнае ці з надломам’ (Сіг.). Няясна. Магчыма, роднаснае з ланок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

latch1 [lætʃ] n.

1. за́саўка, за́шчапка; запо́р; кля́мка

2. амерыка́нскі замо́к

on the latch BrE на за́саўцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hasp

[hæsp]

1.

n.

за́шчапка, зашчэ́пка, кля́мка f.

2.

v.t.

зашчапля́ць, зашчапі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАРАБІ́Н (франц. carabine ад араб. караб — зброя),

1) укарочаная і аблегчаная вінтоўка. З’явілася ў 15 ст., выкарыстоўвалася асабовым складам кавалерыі і артылерыі. Бываюць гладкаствольныя і наразныя, магазінныя і аўтаматычныя. У Сав. Арміі выкарыстоўваўся К. узору 1938 і 1944, а таксама самазарадны К. сістэмы С.​Г.​Сіманава ўзору 1945 (з магазінам на 10 патронаў, прыцэльная далёкасць стральбы 1 км, скарастрэльнасць 35—40 стрэлаў за мінуту). К. наз. таксама паляўнічую вінтоўку, з якой палююць на буйнога звера.

2) Кручок (зашчапка) з спружыновай часткай, якая адкрываецца ў сярэдзіну. Выкарыстоўваецца для падвешвання (замацавання) вяровак, такелажных рамянёў, у дарожных сумках, ланцужках, павадках і інш.

Карабіны: 1 — з калясцовым замком (Германія, 1540); 2 — карабін Генры (ЗША, 1892); 3 — самазарадны С.​Г.​Сіманава (СССР, 1945).

т. 8, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)