за́шчапка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або засаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́шчапка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́шчапка за́шчапкі
Р. за́шчапкі за́шчапак
Д. за́шчапцы за́шчапкам
В. за́шчапку за́шчапкі
Т. за́шчапкай
за́шчапкаю
за́шчапкамі
М. за́шчапцы за́шчапках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́шчапка ж. защёлка; крючо́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́шчапка і зашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або пласцінкі з прораззю, якое накладваецца на прабой. Заперці дзверы на зашчапку. □ Штурхнуў [Сымон] дзверцы з усёй сілы, — Бразь там зашчапка-кручок! Колас. Бразнула зашчапка, і ў хату зайшоў сын. Федасеенка.

2. Разм. Тое, што і прышчэпка. — Трымай бялізну, я буду адшчэпліваць зашчапкі, — узяўся .. [Антон] памагаць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічная зашчапка, зажым.

К. павадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашчэ́пка ж., см. за́шчапка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашчэ́пка,

гл. зашчапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

защёлка за́шчапка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́ртачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да форткі. Фортачная зашчапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затво́рка обл. за́саўка, -кі ж., за́шчапка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)