карабін 1, ‑а,
1. Баявая вінтоўка з пакарочаным ствалом.
2. Паляўнічая вінтоўка, з якой палююць на буйнога звера.
[Фр. carabine.]
карабін 2, ‑а,
Спружыновая зашчапка ў ланцужках, лейцах і пад., якая адкрываецца ўнутр.
[Фр. carabine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)