РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ ЗАХО́П,
адна з ядзерных рэакцый, у якой рухомая часціца захопліваецца ядром-мішэнню, а энергія ўзбуджэння ўтворанага састаўнога ядра выпрамяняецца ў выглядзе гама-квантаў (радзей электронаў). Характэрны працэс узаемадзеяння нейтронаў з ядрамі. Вядзе да ўтварэння ядраў з масавым лікам, павялічаным на 1, што выкарыстоўваецца для атрымання радыенуклідаў. Напр., гама-крыніца кобальт-60 атрымліваецца пры апрамяненні нейтронамі прыроднага кобальту-59. Р.з. выкарыстоўваецца таксама для дэтэктыравання нейтронаў.
т. 13, с. 243
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рабу́нак, -нку, м.
Гвалтоўны захоп чужой маёмасці, грабеж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акупа́цыя, -і, ж.
Гвалтоўны захоп чужой тэрыторыі ваеннай сілай.
Гады акупацыі.
|| прым. акупацы́йны, -ая, -ае.
Акупацыйныя войскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грабе́ж, грабяжу́, мн. грабяжы́, грабяжо́ў, м.
Адкрыты захоп чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы.
Г. сярод белага дня.
Такая цана — звычайны г.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узурпі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (кніжн.).
Учыніць (учыняць) незаконны захоп, прысваенне чаго-н. (улады, правоў).
|| наз. узурпа́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узурпа́цыя, ‑і, ж.
Незаконны захоп улады, прысваенне чужога права, паўнамоцтва.
[Лац. usurpatio ад usurpo — захопліваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акупа́цыя, ‑і, ж.
Часовы захоп тэрыторыі адной дзяржавы ўзброенымі сіламі другой. Акупацыя краіны. Гады акупацыі.
[Лац. occupatio — захоп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́пнік, ‑а, м.
Той, хто імкнецца да гвалтоўнага авалодання чым‑н., хто ажыццяўляе захоп; заваёўнік. Чужаземныя захопнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zagarnięcie
н. захоп;
zagarnięcie władzy — захоп улады
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акрэ́цыя
(лац. accretio)
захоп нябесным целам рэчыва з акаляючай міжпланетнай прасторы, напр. захоп Зямлёй метэорнага рэчыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)