задзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.

1. Дзьмучы, затушыць.

2. Пачаць дзьмуць.

Задзьмуў вецер.

|| незак. задзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазату́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Затушыць, патушыць усё, многае. Пазатушваць лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затуши́ть сов., разг., прям., перен. затушы́ць, мног. пазату́шваць, загасі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зату́шаны прям., перен. поту́шенный, зату́шенный, пога́шенный, зага́шенный; заду́тый; см. затушы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задзьму́хаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дзьмухаючы, затушыць. Задзьмухаць лямпу.

задзьму́хаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць дзьмухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзьму́ць 1, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; зак., што.

Дзьмучы, затушыць. Задзьмуць свечку.

задзьму́ць 2, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; зак.

Пачаць дзьмуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́шваць несов., прям., перен. туши́ть, гаси́ть; (свечу, лампу — ещё) задува́ть; см. затушы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазаліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Заліць, затапіць усё, многае.

Паводка пазалівала паплавы.

2. Абліць, запэцкаць якой-н. вадкасцю ўсё, многае або ў многіх месцах.

П. абрус віном.

3. Затушыць вадой усё, многае.

П. вогнішчы.

4. Пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець — пра ўсё, многае.

П. дарогі гудронам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фу́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. што або на што. Дзьмухнуць або, дзьмухнуўшы, затушыць што-н.

Ф. на пыл.

Ф. са стала паперкі.

Ф. на свечку.

2. што. У шашках: зняць з дошкі шашку праціўніка пры яго памылцы ў гульні.

|| незак. фу́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. фу́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утушы́ць 1, утушу, утушыш, утушыць; зак., што.

Патушыць, затушыць агонь. Рабочыя разам з чырвонаармейцамі адразу ж утушылі агонь. Лынькоў. // перан. Пагасіць пачуцці да каго‑н. Зразу ўсхліпвае і абхапляе ўсю істоту палкае і засмаглае каханне, каханне, якое нічым утушыць немагчыма. Нікановіч.

утушы́ць 2, утушу, утушыш, утушыць; зак., што.

Тушэннем давесці да гатоўнасці, зрабіць тушаным. Утушыць мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)