затушы́ць гл. тушыць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затушу́ зату́шым
2-я ас. зату́шыш зату́шыце
3-я ас. зату́шыць зату́шаць
Прошлы час
м. затушы́ў затушы́лі
ж. затушы́ла
н. затушы́ла
Загадны лад
2-я ас. затушы́ затушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час затушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затушы́ць сов., прям., перен. потуши́ть, затуши́ть, погаси́ть, загаси́ть; (свечу, лампу — ещё) заду́ть;

з. пажа́р — затуши́ть пожа́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць, пагасіць. Затушыць папяросу. Затушыць лямпу. Затушыць пажар. // перан. Спыніць, заглушыць. — Калі я і кахаў яе, то гэта, можа, ад таго, каб затушыць нейкі боль. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушы́ць¹, тушу́, ту́шыш, ту́шыць; ту́шаны; незак., што.

1. Спыняць гарэнне чаго-н.; гасіць.

Т. касцёр.

Т. лямпу.

2. перан. Аслабляць, памяншаць.

Т. спрэчку.

Т. злосць.

|| зак. затушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, атушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, абтушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны і патушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| наз. тушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзьму́хаць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Дзьмухаючы, затушыць.

З. лямпу.

|| незак. задзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што (разм.).

Аслабіць, убавіць; затушыць (святло, агонь).

П. лямпу.

П. цыгарэту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаси́ть сов. затушы́ць, мног. пазату́шваць, загасі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зату́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.

1. Дзьмучы, затушыць.

2. Пачаць дзьмуць.

Задзьмуў вецер.

|| незак. задзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)