задзе́ржваць
‘затрымліваць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
задзе́ржваю |
задзе́ржваем |
| 2-я ас. |
задзе́ржваеш |
задзе́ржваеце |
| 3-я ас. |
задзе́ржвае |
задзе́ржваюць |
| Прошлы час |
| м. |
задзе́ржваў |
задзе́ржвалі |
| ж. |
задзе́ржвала |
| н. |
задзе́ржвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
задзе́ржвай |
задзе́ржвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
задзе́ржваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зако́нтрываць
‘затрымліваць, рабіць што-небудзь нерухомым’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
зако́нтрываю |
зако́нтрываем |
| 2-я ас. |
зако́нтрываеш |
зако́нтрываеце |
| 3-я ас. |
зако́нтрывае |
зако́нтрываюць |
| Прошлы час |
| м. |
зако́нтрываў |
зако́нтрывалі |
| ж. |
зако́нтрывала |
| н. |
зако́нтрывала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
зако́нтрывай |
зако́нтрывайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
зако́нтрываючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
impede [ɪmˈpi:d] v. fml перашкаджа́ць; затры́мліваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
антыві́рус, ‑а, м.
Лячэбны сродак, які мае ўласцівасць затрымліваць размнажэнне таго віду мікроба, ад якога ён атрыманы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаво́льваць
‘сцішаць што-небудзь (рух, ход і пад.), затрымліваць каго-небудзь (спавольваць уцекачоў)’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
спаво́льваю |
спаво́льваем |
| 2-я ас. |
спаво́льваеш |
спаво́льваеце |
| 3-я ас. |
спаво́львае |
спаво́льваюць |
| Прошлы час |
| м. |
спаво́льваў |
спаво́львалі |
| ж. |
спаво́львала |
| н. |
спаво́львала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
спаво́львай |
спаво́львайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
спаво́льваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
марынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.
1. Кансерваваць, нарыхтоўваць што-н. у марынадзе (у 1 знач.).
М. грыбы.
2. перан. Знарок затрымліваць, адкладваць рашэнне, выкананне чаго-н. (разм.).
М. справу.
|| зак. замарынава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.
|| наз. марынава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВІЛЬГАЦЯЁМІСТАСЦЬ ГЛЕ́БЫ,
здольнасць глебы паглынаць і затрымліваць вільгаць. Вызначаецца ў працэнтах ад аб’ёму або ад масы сухой глебы. Залежыць ад грануламетрычнага саставу і структуры глебы, колькасці ў ёй гумусу. Найб. вільгацяёмістыя чарназёмы і балотныя глебы. Адрозніваюць поўную, капілярную, палявую, максімальную адсарбцыйную, або гіграскапічную, і інш. віды вільгацяёмістасці глебы. Для с.-г. вытв-сці найб. значэнне мае палявая вільгацяёмістасць глебы, якая вызначае макс. велічыню запасу карыснай для раслін глебавай вільгаці. Па яе велічыні вызначаюць аптымальныя нормы палівання с.-г. і інш. культур. Гл. таксама Вільготнасць глебы, Водны рэжым глебы.
т. 4, с. 170
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕРАФІ́ЛЫ [ад грэч. xēros сухі + ...філ(ы)], сухалюбы,
расліны і жывёлы, прыстасаваныя да сухіх месцапражыванняў. Вызначаюцца развітымі механізмамі рэгуляцыі воднага абмену, здольнасцю затрымліваць ваду ў тканках, могуць працяглы час існаваць без яе папаўнення. Найб. тыповыя К. пашыраны ў зонах пустынь, паўпустынь, сухіх стэпаў і лесастэпаў. Гл. таксама Ксерафіты.
Сярод К.-жывёл вылучаюць прадстаўнікоў розных груп: саранчовыя, паўзуны, дрофы, саксаульная сойка, многія грызуны, вярблюды, тушканчыкі, дробныя драпежнікі. Сярод жывёл Беларусі рысамі ксерафільнасці вылучаюцца многія насякомыя (напр., жукі-чарнацелкі, шкодная чарапашка), большасць паўзуноў, некат. птушкі (валасянкі) і звяры.
т. 8, с. 543
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
марынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
1. што. Кансерваваць, прыгатоўваць харчовыя прадукты ў марынадзе. Марынаваць рыбу. Марынаваць грыбы.
2. перан., каго. Разм. Знарок затрымліваць каго‑н. у адным якім‑н. стане, званні. [Нэля:] — Мужа цэлы год .. марынавалі ў Азове — выкарыстоўвалі на самых звычайных работах на промыслах. Лупсякоў. // што. Знарок затрымліваць рашэнне, выкананне чаго‑н. [Шылаў:] Цяпер я ведаю, чаму ты заказ мой марынуеш. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
apprehend [ˌæprɪˈhend] v.
1. fml арышто́ўваць; затры́мліваць
2. dated разуме́ць, спасціга́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)