Перастаць рухацца ў выніку шчыльнага прыціскання да чаго‑н. Затвор вінтоўкі заклінаваўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФАТАГРАФІ́ЧНЫ АПАРА́Т, фотаапарат, фотакамера,
оптыкамеханічная прылада для атрымання на фатаграфічным матэрыяле скрытай выявы пэўнага аб’екта. Пасля хіміка-фатагр. апрацоўкі атрымліваюць бачную негатыўную (негатыў) ці пазітыўную (пазітыў) выяву.
Асн. часткі Ф.а.: святлонепранікальная камера, здымальны аб’ектыў, фатагр.затвор, відашукальнік, касета з фотаплёнкай. Асобныя маюць адаптэр, бленду, экспанометр, лямпу-ўспышку і інш. Адрозніваюць Ф.а. агульнага прызначэння (для аматараў і прафесіяналаў) і спец. (рэпрадукцыйныя, для аэрафотаздымкі, фотатэадаліты і інш.). Гл. таксама Лічбавая фатаграфія.
На Беларусі Ф.а. вырабляюцца на Мінскім мех. з-дзе імя Вавілава, з-дзе «Зеніт» у Вілейцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
се́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сектара (у 1 знач.). // Які мае форму сектара. Сектарны затвор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЮРКО́ЎСКІ Сігізмунд Антонавіч (? — 1901),
расійскі і бел. фатограф-вынаходнік, адзін са старэйшых фатографаў Расіі. Жыў і працаваў у Віцебску, дзе з 1867 меў уласнае атэлье. Сябраваў з І.Я.Рэпіным, наведваў яго ў Здраўнёве (каля Віцебска) у 1890-я г. Зрабіў некалькі фатаграфій мастака і членаў яго сям’і, майстэрні з работамі. Аўтар публікацый па ўласцівасцях фатагр. матэрыялаў, выкарыстанні фатаграфіі ў крыміналістычнай практыцы і інш. Вынайшаў імгненны фатагр.затвор (1882), механізм якога адкрываў і закрываў уваходную адтуліну фотааб’ектыва. Першы ў свеце сканструяваў шторна-шчылінны затвор для кароткіх экспазіцый (1883), які і стаў прататыпам затвораў сучасных малафарматных фотаапаратаў.
Літ.:
Соколов И.В. Вклад русской науки и техники в изобретение кинематографа // Изв. АНСССР. Отд. техн. наук. 1952. № 4;
Падліпскі А.М. Здраўнёва: тут жыў І.Я.Рэпін. Мн., 1995. С. 30—33.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТРАНЗІ́СТАР [англ. transistor ад tran(sfer) пераносіць + (re)sistor супраціўленне],
паўправадніковая прылада для ўзмацнення, генерацыі і пераўтварэння эл. ваганняў; асн. элемент мікраэлектроннай апаратуры (гл.Мікраэлектроніка). Асн. класы Т. — уніпалярныя і біпалярныя.
Уніпалярныя (палявыя, ці канальныя) Т. створаны ў 1950—70-я г. на аснове работ амер. вучоных У.Шоклі, С.Міда, Д.Канга і інш. і ўяўляюць сабой паўправадніковы крышталь, размешчаны паміж 2 амічнымі кантактамі (сцёкам і вытокам), эл. ток паміж якімі абумоўлены носьбітамі зараду аднаго знака (электронамі ці дзіркамі) і змяняецца пад уздзеяннем папярочнага эл. поля ўваходнага сігналу. Біпалярныя Т. вынайдзены амер. вучонымі У.Шоклі, У.Братэйнам і Дж.Бардзіным (1948). Эл. ток у іх абумоўлены носьбітамі зарадаў абодвух знакаў (электронамі і дзіркамі). Такі Т. уяўляе сабой крышталь паўправадніка, дзе створаны 3 вобласці з п- і р-тыпам праводнасці, да якіх падведзены метал. вывады. У залежнасці ад парадку чаргавання гэтых абласцей адрозніваюць Т. n-p-n- і p-n-p-тыпаў. Сярэдняя тонкая вобласць (база) аддзелена ад астатніх (калектара і эмітэра) электронна-дзірачнымі пераходамі. Уваходны сігнал падаецца на базу і выклікае перанос неасноўных носьбітаў зараду ад эмітэра да калектара. Таксама Т. часта наз. партатыўныя радыёвяшчальныя прыёмнікі на паўправадніковых прыладах.
Схема транзістара: а — біпалярнага (1 — эмітэр; 2 — база; 3 — калектар; 4 — вобласць прасторавага зараду); б — уніпалярнага з кантактам метал — паўправаднік (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — вобласць прасторавага зараду; 5 — вобласць канала; 6 — высакаомны паўправаднік); в — уніпалярнага з ізаляваным затворам (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — ізалятар; 5 — вобласць прасторавага зараду; 6 — вобласць канала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НТЭР Аляксандр Васілевіч (10.10.1878, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 9.3.1958),
савецкі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1932). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1912). Кіраваў буд-вам першай у Расіі электрастанцыі на торфе («Электраперадача», цяпер ДРЭС імя Р.Э.Класона), Шатурскай ДРЭС, Дняпроўскай ГЭС і інш. З 1944 нам. дырэктара Энергет. ін-та АНСССР. Даследаваў энергет. рэсурсы краіны, пытанні рацыяналізацыі энергасістэм, эксплуатацыі магутных электрастанцый і інш.
Літ.:
А.В.Винтер. М.; Л., 1950;
Маркин А.Б. А.В.Винтер // Люди русской науки. М., 1965.