Пу́хнуць1 ’распухаць, разбухаць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), ’апухаць’: пухнуць людзі ад голаду (Сержп.), по́хнуць ’тс’: шчыка похніць (дрыс., Хрэст. дыял.); параўн. укр. пу́хнути, рус. пу́хнуть, польск. puchnąć, чэш. puchnouti, в.-луж. puchnyć ’пыхнуць, дунуць’, н.-луж. puchnuś se ’ўздуцца’, славен. púhniti ’дунуць; ударыць, піхнуць’, серб.-харв. пу́хнути ’дунуць; сапсаваць паветра’, балг. пу́хна ’пыхнуць; узбіць, выбіць’, макед. пувне ’глуха стукнуць’. Прасл. *puxnǫti суадноснае з *puxati (гл. пу́хаць, параўн. цягаць/цягнуць і пад.); значэнне уздымацца, разбухаць’ характэрна для паўночнаславянскіх моў, грунтуецца на семантыцы ’брадзіць’ (“o skutkach fermentacji, gnicia, rozkładu” гл. Банькоўскі, 2, 963), а форма незак. тр. на ‑nǫ‑ другасная да *puxъti, гл. пухці, і ў паўднёваславянскіх мовах у дзеясловах зак. тр. са значэннем аднакратнага дзеяння пераважала зыходная семантыка імітацыі раптоўнасці руху, выбуху (гл. пух1), параўн. Фурлан–Бязлай (3, 135), дзе зроблена спроба звязаць паўднёваславянскія формы з *pьchati (гл. піхаць, пхнуць). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 204.

Пу́хнуць2 ’многа спаць, дрыхнуць’ (ТС; ушац., Нар. лекс.; уздз., Жд. 3; светлаг., Мат. Гом.), ’спаць без просыпу’ (Ян.), параўн. польск. арг. puchnąćзаспаць’. Метафарычнае ўтварэнне на базе пухнуць1; зыходнае значэнне ’брадзіць, гнісці, раскладацца’, параўн. тыпалагічную паралель: серб. дыял. ква̏сити ’ляжаць доўга ў ложку, гультайнічаць’ і ’кіснуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засы́паць 1, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Запоўніць, закідаць да верху чым‑н. сыпкім. Засыпаць роў. □ Жораў ішоў за труною Міхася, а потым, калі засыпалі магілу, узняўся і паляцеў. Брыль.

2. Пакрыць слоем чаго‑н. сыпкага. Забілі дзве палі, палажылі бервяно, пакідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размывала плаціны. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. За адну ноч ваенны гарадок засынала чыстым мяккім снегам. Хомчанка.

3. і чаго. Насыпаць, усыпаць куды‑н. Засыпаць зерне ў млынавы кош. Засыпаць крупы ў гаршчок. □ Язэп засыпаў каню аўса і вярнуўся ў кватэру. Бядуля.

4. перан.; чым. Накіраваць што‑н. у вялікай колькасці каму‑н. [Хлопцы] адразу ж засыпалі дзядзьку Тамаша пытаннямі: «А гэта што? А для чаго?» Якімовіч. — Залатыя ў Анюты сыны! Прыехалі — матку падарункамі засыпалі. Дварок ёй дагледзелі, дроў навазілі. Ракітны.

•••

Засыпаць насенныя фонды — падрыхтаваць патрэбную колькасць насення для пасеву.

засы́паць 2, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

Пачаць сыпаць (у 4, 6 знач.).

засыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да засы́паць ​1.

засыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)