consolation [ˌkɒnsəˈleɪʃn] n. суцяшэ́нне, уцяшэ́нне, заспакае́нне;

a consolation prize «суцяша́льны» прыз

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

самазабыццё, -я́, н.

1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

Працаваць да самазабыцця.

2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

Кахаць да самазабыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспако́ены berúhigt, beschwíchtigt; besänftigt; гл. заспакаенне, заспакоіць, заспакойваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

uspokojenie

н. супакой, заспакаенне; уціхаміранне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спако́й, -ю, м.

1. Стан цішыні, адсутнасць трывогі, хваляванняў, шуму.

Хвораму дзіцяці патрэбен с.

Пакінуць каго-н. у спакоі (перастаць турбаваць).

2. Ураўнаважанасць, фізічнае і душэўнае заспакаенне.

Прыемны с. на душы.

Захоўваць с.

◊

Вечны спакой — смерць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазаспакае́нне, ‑я, н.

Уяўнае заспакаенне сябе думкай аб тым, што справы ідуць добра. У рабоце нашай экспедыцыі намеціўся нейкі застой, настала паласа інертнасці і самазаспакаення, што вельмі небяспечна ў навуцы. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супако́й ’спакой, заспакаенне’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Шат., Арх. Федар., Сержп.). Да спакой (гл.) з іншай прэфіксацыяй (гл. су-), хутчэй за ўсё, другаснае ўтварэнне ад супако́іць ’заспакоіць, уціхамірыць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бальза́м, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Густое духмянае рэчыва, у складзе якога эфірны алей, смолы і іншыя кампаненты, а таксама пахучая настойка на лекавых травах.

Піхтавы б.

Б. вырабляюць з кедравай жывіцы.

2. перан. Тое, што прыносіць суцяшэнне, заспакаенне.

Б. гаючы.

|| прым. бальзамі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і бальза́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Бальзамныя кедры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сціхамі́р ’супакой, заспакаенне’ (Нік. Старцы, Юрч. Вытв.), сціхамі́рые ’тс’ (Юрч. Вытв.), сюды ж сціхамі́рны ’смірны, рахманы’ (Нас.), сціхамі́рыцца ’супакоіцца, суцішыцца’ (Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Некр. і Байк.). Складаныя словы, гл. сціх 1 і мір 1; Карскі (2–3, 100) мяркуе пра азначальны характар сувязі паміж першай і другой часткамі. Гл. ціхамірʼе, ціхамірны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утоле́ние

1. заспакае́нне, -ння ср., здаво́ленне, -ння ср., спато́ленне, -ння ср.; неоконч. заспако́йванне, -ння ср., здаво́льванне, -ння ср., спато́льванне, -ння ср.;

2. заспакае́нне, -ння ср., суцішэ́нне, -ння ср., спато́ленне, -ння ср.; неоконч. заспако́йванне, -ння ср., спато́льванне, -ння ср.; см. утоли́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)