заспакае́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. заспакае́нне
Р. заспакае́ння
Д. заспакае́нню
В. заспакае́нне
Т. заспакае́ннем
М. заспакае́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заспакае́нне, -я, н.

1. гл. заспакоіць.

2. Тое (той), што (хто) заспакойвае, радуе каго-н.

Знайсці сабе з. ў чым-н. Ты маё з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспакае́нне ср. успокое́ние; утеше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заспакае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заспакоіць і стан паводле знач. дзеясл. заспакоіцца. Сваёю заяваю Мікіта ў значнай ступені паспрыяў заспакаенню таго разброду, што пачаўся паміж затонцамі. Колас. Адзіны выхад — трэба ехаць на Паволжа і там знайсці заспакаенне ў працы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспакае́нне н.

1. (дзеянне) Berúhigung f -, Beschwíchtigung f -; Besänftigung f - (змякчэнне); Línderung f - (тс. болю);

для заспакае́ння zur Berúhigung;

2. (спакой) Rúhe f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заспако́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.

1. каго-што. Зрабіць спакойным, супакоіць.

З. расхваляванага чалавека.

2. што. Суняць, зменшыць.

З. боль.

|| незак. заспако́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заспакае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспакая́льны, -ая, -ае.

Які прыносіць заспакаенне ці знімае боль.

Заспакаяльныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспако́йлівы, -ая, -ае.

Які заспакойвае, прыносіць заспакаенне.

Заспакойлівае слова.

Заспакойлівая вестка.

|| наз. заспако́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазаспакае́нне, -я, н.

Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра.

Няма падстаў для самазаспакаення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспако́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які заспакойвае, прыносіць заспакаенне. Заспакойлівае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)