БАРШЧЭ́ЎСКІ (Ян) (1790, паводле інш. крыніц 1794, ці 1796, ці 16.12.1799, в. Мурагі Расонскага р-на Віцебскай вобласці — 12.3.1851),

бел. літаратар, выдавец. Пісаў на польск. і бел. мовах. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі і акадэміі. З 1817 у Пецярбургу. Працаваў у дзярж. установах, выкладаў латынь і грэч. мову ў прыватных дамах. Сустракаўся з А.​Міцкевічам, Т.​Шаўчэнкам. З 1839 рэдактар-выдавец альманаха «Незабудка». У 1847 пераехаў у г. Чуднаў на Валыншчыне (Украіна). Літ. творчасць пачаў у студэнцкія гады (беларускамоўныя творы «Рабункі мужыкоў», «Дзеванька», «Гарэліца»; апубл. 1843—44). Пад уплывам пісьменнікаў-рамантыкаў і, магчыма, Шаўчэнкі пачаў апрацоўваць бел. легенды і паданні (балады «Русалка-зводніца», «Дзявочая крыніца», «Дзве бярозы», «Роспач», «Курганы», «Зарослае возера» і інш.). Баршчэўскі задумаў расказаць пра Беларусь, абудзіць у сэрцах землякоў пачуцці любові да роднага краю. Цыкл апавяданняў-прытчаў склаў зб. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (т. 1—4. Пб., 1844—46), дзе Баршчэўскі ўпершыню сцвярджаў думку пра самабытнасць Беларусі. Праз сістэму вобразных сродкаў пісьменнік выказаў бел. нац. ідэю. Сімвалічны вобраз Плачкі-Беларусі — цэнтральны ў кнізе. Апавяданні-прытчы, не выкарыстаныя ў «Шляхціцы Завальні», склалі аповесць «Драўляны дзядок і кабета Інсекта» (1844—47). Тэма роднага краю, нешчаслівага лёсу таленавітых людзей Беларусі — у драм. паэме «Жыццё сіраты». У аповесці «Душа не ў сваім целе» Баршчэўскі ў алегарычнай форме паказаў шляхі, якімі павінны ісці сумленныя людзі, каб служыць Бацькаўшчыне. Гэтыя творы разам з «Мелодыямі пілігрыма» склалі кн. «Проза і вершы» (ч. 1. Кіеў, 1849).

Тв.:

Бел. пер. — Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990;

Санет: Для В.П. Буйніцкай;

Рыбак: (балада);

Зарослае возера: Балада // Роднае слова. 1994. № 9;

Дзве бярозы: Балада // Беларусь. 1995. № 4;

Душа не ў сваім целе // Полымя. 1996. № 1. Аповесць.

Літ.:

Падбярэскі Р. Беларусь і Ян Баршчэўскі // Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня... Мн., 1990;

Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993;

Хаустовіч М. Ля вытокаў беларускае ідэі // Полымя. 1994. № 11.

М.​В.​Хаустовіч.

Я.Баршчэўскі.

т. 2, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падво́рышча, ‑а, н.

Разм. Уся сялянская сядзіба. У дваццатым годзе, вярнуўшыся з вайны, Клім Турок застаў сваё падворышча амаль пустым — белапалякі, адступаючы, спалілі Узлессе. Шахавец. // Месца каля хаты, дома (двор, сад, агарод). Ганька ідзе дадому — на сваё і маміна, ужо зарослае падарожнікам і дробнай пякучай крапівой, падворышча, ідзе ў сваю хату. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мышняк, мышнік ’месца, зарослае мохам Dumetum’ (Гарб.), ’зараснік, участак, які зарос кустамі’ (ковенск., Антановіч, дыс.). Да мох (гл.). Аб суфіксе -як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райсто́кзарослае балота, звычайна ў лесе’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад ро́йста (гл.) пры дапамозе суф. ‑ок са значэннем зборнасці, а не памяншальнасці, параўн. асавок ’асіннік, асінавы лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дымка ’дрыгва, зыбкае месца’ (Яшк., кобр.). Ад *выдымаць (гл. уздымаць). У семантычных адносінах параўн. польск. wezdma < wzdąc, wzdymać ’нізкае, балоцістае, зарослае травой месца, дзе вада падымае, уздымае дзярніну’ (Нітшэ, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суглі́нішча Зарослае глінішча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Самані́ца, са́маны ’мох’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. sãmanos ’мох’ (там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 50 з літ-рай); магчыма, непасрэднай крыніцай было польск. samanice ’месца, зарослае кустамі і мохам’, якое з той жа крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уко́с, ‑у, м.

1. Касьба, кашэнне. [Дубовік:] — Як мы ні стараліся, так і не маглі дабіцца, каб першы ўкос да жніва скончыць... Сіўцоў. Пасля ўкосу канюшыны суседскія хлапчукі пускалі на свае загоны коней. Кулакоўскі.

2. Колькасць пакошанага сена. [Прыгуменне] было .. зарослае густою травой — няйначай з яго здымалі тры ці чатыры ўкосы сена. Дамашэвіч. Укос Янукоў не вазіць на вазах — Карова адна панясе на рагах. Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́варата ’балота, зарослае кустамі’ (уздз., Сл. ПЗБ), ’алешнік’ (уздз., ЛА, 1), сувараты ’хмызняк’ (Сержп. Казкі). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ, — з літ. sùvarta ’тс’, аднак нельга выключыць і магчымасць семантычнага развіцця (’канец поля’ — ’зараслі’) наступнага слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)