zatamować
зак.
1. спыніць; стрымаць;
zatamować krew — спыніць кроў (крывацёк);
zatamować oddech — стаіць дыханне;
2. запрудзіць; загаціць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
загаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.
1. Разм. Палажыць гаць, пакрыць гаццю (для праходу, праезду). Загаціць балота.
2. Разм. Перагарадзіць плацінай; запрудзіць. — Загаціць, — кажуць далей, — трэба рэчку, Каб возера было, каб быў і млын. Купала.
3. Абл. Запоўніць цалкам якую‑н. прастору, праход і пад. — Ну і насіласавалі, няўрокам кажучы, яму, усе чатыры секцыі вежы, і каб яшчэ была адна яма, то і яе б загацілі. Ермаловіч.
4. перан. Затраціць на што‑н. бязмерна вялікія сродкі. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)