по́дкалатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Заправа з мукі і вады для некаторых відаў стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́кідзьзаправа, закраса’ (Сл. ПЗБ). Гл. пракідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.

2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закраса, затаўка, заправа

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

за́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы, ж.

Заправа, закраса са свінога сала, звычайна нутранога. [Сомік:] Скажы Тэклі, няхай падбяжыць, я крышан здору на затаўку дам. Крапіва. — Ого, сала! А як, можна есці на поўную губу? Ці можа яно ў цябе толькі дзеля закрасы? На затаўку ў капусту? Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыва́рак м

1. (прадукты для гатавання стравы) Nhrungsmittel pl, sswaren pl;

2. (заправа да гарачых страў) Ztaten pl; Würze f -, -n;

3. (гарачая страва) wrmes ssen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

За́таўказаправа з свінога сала’. Рус. смал., зах.-бранск. за́толка, калуж., смал. за́толо́ка, за́толоча ’тс’. Параўн. затаўчы́ ’заправіць’, рус. смал., кур. затолочь ’тс’, укр. за́товкувати ’тс’. За́таўка бязафіксны назоўнік ад затаўчы (< *za‑tъlk‑ti), утворанага прэфіксам за‑ ад таўчы ’раздрабняць’ (гл.), магчыма, яшчэ ў ст.-рус. мове. Радыёнава (УЗ Ленінгр. ПИ, 144, 283) тлумачыць бранск. за‑толк‑а ’тоўчанае свіное сала’, дзе этымалогія актуалізуецца (Лекс. Палесся, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракіда́ць ’кідаць праз што-небудзь; не пападаць, прамахвацца; прапускаць’ (ТСБМ), пракіда́цца, пракідваць, пракідаваць ’запраўляць ежу чым-небудзь’ (брасл., Сл. ПЗБ), пракінуць ’заправіць, засмачыць’ (мядз., Сл. ПЗБ), пракіняны (аб ежы) ’запраўлены’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пракі́нуты ’тс’ (івян., даўг., Сл. ПЗБ), пракіда́цца ’трапляцца’, ’прачынацца’ (ТС), про́кідзьзаправа’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. прокида́тися ’трапляцца; прачынацца’. Да кідаць (гл.). У значэнні ’запраўляць ежу’ калька літ. pramèsti ’пракідваць; запраўляць, прыпраўляць (ежу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́сцень ‘бабровы тлушч’ (Ласт.). Магчыма, роднаснае серб. ту̏ска ‘вытапкі, выжаркі’, гл. туск. Аднак больш верагодна ўзыходзіць да прасл. *tъlstъ (*tl̥stъ), якое ў шэрагу беларускіх гаворак рэалізавалася як туст‑: ту́сты ‘тоўсты, тлусты’ (Цыхун, ЈФ, 56, 1386–1387), параўн. за́таўка або за́туказаправа стравы з якога-колечы туку, найчасцей расцёртага сала’ (Ласт.), серб. ту̏ст, харв. tȕst ‘тучны, тоўсты’. Архаізм, праформу якога можна прадставіць як *tl̥stъ‑enь; адносна суфікса як індаеўрапейскай спадчыны гл. Слаўскі, SP, 1, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыва́рак, ‑рку, м.

1. Гатаваная страва. Я злазіў у будан, узяў міску і пайшоў да катла па снеданне — прыварак касцам даваў калгас. Сачанка. Я з жонкай жыву на кватэры прыватнай, Калі з прываркам, калі без прыварку. Барадулін.

2. Прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы. У лесе нічога не расце: ні хлеб, ні бульбіна, ні які другі прыварак... Паслядовіч. Звычайна на прыварак ішлі бульбяныя лушпайкі, бураковае бацвінне. А сёння пракідалася нават цэлая дробная бульба. Сабаленка. // Заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса. Прыварак у боршч. □ Такія-сякія прадукты мы табе збяром. Насып[лем] крупы ды прыварку да яе. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)