почерпа́ть несов. чэ́рпаць; (брать) браць; (заимствовать) запазыча́ць, запазы́чваць, перайма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запазы́чвацца несов.

1. должа́ть; см. запазы́чыцца;

2. страд. заи́мствоваться; перенима́ться; см. запазы́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перайма́ць, пераіма́ць ’сустракаць (гасцей); пераймаць жывёлу; пераймаць, схопліваць, запазычваць; ісці насустрач, напярэймы’ (Нас., ТСБМ; Касп., Сл. ПЗБ, ТС), піраймаць ’спаткаць, спыніць, завярнуць’ (Варл.); укр. перейма́ти, переня́ты, перея́ти, рус. переима́ть, перейма́ть ’тс’, польск. przejąć, przejmać, przejmować, н.-луж. pśejmaś, в.-луж. přejeć ’тс’, чэш. přejímati ’прымаць, браць’, ’запазычваць, пераймаць’, славен. prejé(ma)ti ’атрымоўваць’, серб.-харв. при́мати ’перенимать’, макед. вос‑приема ’ўспрымаць’, балг. въз‑прие́мам ’пераймаць’. Прасл. (паўн.) *per‑jęti (< *ęti) /*per‑jьmati. Да пера- і іма́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перенима́ть несов.

1. (перехватывать) перайма́ць; перахо́пліваць;

2. (заимствовать) перен., разг. перайма́ць; пазыча́ць, запазыча́ць, запазы́чваць;

3. (подражать пению и т. п.) перайма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pożyczać

незак.

1. komu пазычаць; даваць пазыку каму;

2. od kogo пазычаць у каго;

3. запазычваць; пераймаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

borrow [ˈbɒrəʊ] v. (from)

1. пазыча́ць;

borrow money пазыча́ць гро́шы;

borrow books from the library браць кні́жкі з бібліятэ́кі

2. запазы́чваць (ідэі, тэорыі, словы);

Some diplomatic terms are borrowed from French. Некаторыя дыпламатычныя тэрміны запазычаны з французскай мовы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

entlhnen vt запазы́чваць (D, von D – у каго-н.);

deses Wort ist aus dem nglischen entlhnt гэ́тае сло́ва запазы́чана з анге́льскай мо́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

naturalize, BrE -ise [ˈnætʃrəlaɪz] v.

1. дава́ць грамадзя́нства; атры́мліваць грамадзя́нства;

She was naturalized in Spain. Яна атрымала іспанскае грамадзянства.

2. запазыча́ць, запазы́чваць (словы, выразы з іншай мовы);

This word was naturalized into/in English in the 20th century. Гэтае слова ўвайшло ў англійскую мову ў XX стагоддзі.

3. акліматызава́цца; прыжыва́цца, прыма́цца (пра жывёл, расліны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

entnhmen*

1) браць, запазы́чваць (D – з чаго-н.)

2) (D, aus D) рабі́ць вы́вад (з чаго-н.);

aus den usführungen lässt sich ~, dass… з выступле́ння мо́жна заключы́ць, што…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Даставаць, набіраць чым‑н. знізу або з глыбіні, захопліваючы невялікімі часткамі што‑н. вадкае ці сыпкае. Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе. Колас. Па полі шырокім ідзе хлебароб — у цяжкіх ботах, спаважнай хадой. Чэрпае жменяй адборнае зерне з сявенькі і сее спакойна, упэўнена. Брыль. Малашкін чэрпаў з талеркі бульбяны суп з вермішэллю і маўчаў. Пестрак. // У час руху па чым‑н. вадкім, сыпкім захопліваць, набіраць. Каменне падала густа, бляшанка падскоквала на хвалях, нахілялася, чэрпала ваду, але ўпарта не хацела ісці на дно. Савіцкі.

2. перан. Набываць, браць, запазычваць што‑н. адкуль‑н. Чэрпаць веды. Чэрпаць сілы. □ Кожны з нас прыпасае радзімы куток, Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны. Панчанка. Беларуская савецкая літаратура чэрпае сваё натхненне ў рэвалюцыйным абнаўленні краіны. Пшыркоў.

•••

Чэрпаць (браць) каўшом — многа, празмерна браць, атрымліваць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)