perplexity [pəˈpleksəti] n. fml

1. неўразуме́нне, замяша́нне; збянтэ́жанасць

2. заблы́танасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шало́міць

‘ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць каго-небудзь у замяшанне; п'яніць, адурманьваць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шало́млю шало́мім
2-я ас. шало́міш шало́міце
3-я ас. шало́міць шало́мяць
Прошлы час
м. шало́міў шало́мілі
ж. шало́міла
н. шало́міла
Загадны лад
2-я ас. шало́м шало́мце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шало́мячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разгубі́цца, -гублю́ся, -гу́бішся, -гу́біцца; зак.

Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне.

Р. перад небяспекай.

|| незак. разгу́блівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

confuse [kənˈfju:z] v.

1. зблы́тваць, блы́таць

2. бянтэ́жыць; уно́сіць замяша́нне

3. заблы́тваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

confusion [kənˈfju:ʒn] n.

1. блытані́на

2. беспара́дак, непара́дак, бязла́ддзе

3. збянтэ́жанасць, замяша́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шаламі́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; незак.

1. каго (што). Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне.

Гэтага чалавека нічога не здзіўляе і не шаломіць.

2. каго-што. П’яніць, адурманьваць.

Гарэлка пачала ш. галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БУЛІ́НСКІ (Андрэй Аляксандравіч) (11.1.1910, г. Варонеж, Расія — 25.1.1984),

бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн. ін-т (1931, Ташкент). У 1935—38 і з 1950 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Высокім прафесіяналізмам і выразнай аўтарскай канцэпцыяй адметныя фільмы: маст. «Дзеці партызана» (1954, першы каляровы на Беларусі), «Нашы суседзі» (1957), «Першыя выпрабаванні» (1960—61), «Масква—Генуя» (1964, Дзярж. прэмія Беларусі 1967) і інш., тэлевізійныя «Замяшанне» (1970, і рэж.), «Доўгія вёрсты вайны» (1975, 1-я і 3-я серыі). Дзярж. прэмія СССР 1949.

т. 3, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; незак., каго-што.

Разм. Прыводзіць у замяшанне; мяць. Мятушыць варожыя войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

konsternacja

konsternacj|a

ж. збянтэжанасць, замяшанне, разгубленасць;

wywołać ~ę — выклікаць замяшанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

панталы́к, -у, м. (разм.).

У выразах: збіцца з панталыку

1) збянтэжыцца, зблытацца, страціць разуменне;

2) пачаць весці няправільны спосаб жыцця;

збіць з панталыку

1) выклікаць замяшанне, заблытаць;

2) прымусіць адступіць ад правільных думак, меркаванняў; штурхнуць на што-н. нядобрае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)