flirt2 [flɜ:t] v. фліртава́ць, заляца́цца, каке́тнічаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

валачы́цца, -лачу́ся, -ло́чышся, -ло́чыцца; незак.

1. Цягнуцца па зямлі.

2. Блукаць, бадзяцца (разм.).

3. за кім. Заляцацца (разм., неадабр.).

За ёй валочыцца кінамеханік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пад’ю́рліваць

заляцацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пад’ю́рліваю пад’ю́рліваем
2-я ас. пад’ю́рліваеш пад’ю́рліваеце
3-я ас. пад’ю́рлівае пад’ю́рліваюць
Прошлы час
м. пад’ю́рліваў пад’ю́рлівалі
ж. пад’ю́рлівала
н. пад’ю́рлівала
Загадны лад
2-я ас. пад’ю́рлівай пад’ю́рлівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пад’ю́рліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заляца́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заляцацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзы́гаць

‘сваволіць, гарэзаваць; заігрываць, заляцацца; хутка бегаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзы́гаю дзы́гаем
2-я ас. дзы́гаеш дзы́гаеце
3-я ас. дзы́гае дзы́гаюць
Прошлы час
м. дзы́гаў дзы́галі
ж. дзы́гала
н. дзы́гала
Загадны лад
2-я ас. дзы́гай дзы́гайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзы́гаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лавела́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Паводзіць сябе як лавелас; заляцацца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куртыза́ніць

‘валачыцца за кім-небудзь, заляцацца да каго-небудзь; быць куртызанкай’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. куртыза́ню куртыза́нім
2-я ас. куртыза́ніш куртыза́ніце
3-я ас. куртыза́ніць куртыза́няць
Прошлы час
м. куртыза́ніў куртыза́нілі
ж. куртыза́ніла
н. куртыза́ніла
Загадны лад
2-я ас. куртыза́нь куртыза́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час куртыза́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

любе́зничать несов. заляца́цца (да каго); гавары́ць кампліме́нты (каму);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыўда́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

1. Пачаць рабіць што-н. хутчэй, паднаціснуць.

Трэба п., бо не выканаем нормы.

2. за кім. Пачаць заляцацца.

П. за суседкай.

|| незак. прыўдара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́ры / стро́ить ку́ры (кому) шутл., уст. заляца́цца (да каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)