запя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; -пні́; -пя́ты; зак., што (разм.).

Закрыць, завесіць.

З. вокны.

|| незак. запіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пазашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закрыць на зашчэпку, кручок усё, многае.

П. дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саштукава́ць

‘закрыць адтуліну ў чым-небудзь; сшыць што-небудзь з кавалкаў тканіны; змайстраваць, вынайсці што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. саштуку́ю саштуку́ем
2-я ас. саштуку́еш саштуку́еце
3-я ас. саштуку́е саштуку́юць
Прошлы час
м. саштукава́ў саштукава́лі
ж. саштукава́ла
н. саштукава́ла
Загадны лад
2-я ас. саштуку́й саштуку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час саштукава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НАЛІ́СНІКІ,

у беларусаў тонкія бліны з пшанічнай мукі. Муку, часам з крухмалам, перамешваюць з узбітым малаком або вадой з яйкамі. На патэльню цеста наліваюць тонкім слоем, каб толькі закрыць яе дно. У Н. загортваюць тварог, мак, мятыя ягады, скваркі, фарш з варанага мяса. Часта Н. спажываюць без начынкі: перагінаюць у 4 столкі і складваюць у макацёр або каструлю, заліваюць маслам або смятанай і ставяць у печ; ядуць з мёдам, варэннем.

Г.​Ф.​Вештарт.

т. 11, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыкры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. каго-што. Закрыць, накрыць.

П. чыгунок накрыўкай.

2. каго-што. Абараніць дзеяннямі войск.

П. з аўтаматаў хвост калоны.

3. перан., што. Схаваць, не выявіць.

П. сваё хваляванне.

4. што. Ліквідаваць, закрыць (разм.).

П. ларок.

|| незак. прыкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыкры́цце, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і прыкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зала́дзіць¹, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Забіўшы, зараўнаваўшы, закрыць наглуха.

З. дзірку ў плоце.

|| незак. зала́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зала́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закрываць — закрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закрыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закрываць — закрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bank account [ˈbæŋkəˌkaʊnt] n. ба́нкаўскі раху́нак;

open/close a bank account адкры́ць/закры́ць раху́нак (у банку)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)